Увечары 27 сакавіка незалежныя журналісты з Глыбокага Зьміцер Лупач і Тацяна Смоткіна атрымалі позвы з Шаркоўшчынскага райаддзелу міліцыі. Спачатку міліцыянты даслалі ім позвы праз мэсэнджары Viber і WhatsApp, а потым патэлефанавалі і яшчэ раз запрасілі на так званую “гутарку” на 29 сакавіка, паведамляе “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласьці адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацыяў ды грамадзянскіх ініцыятываў у прасоўваньні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Дзявяты па ліку суд адбыўся сёлета над глыбоцкім журналістам-фрылянсэрам Зьмітром Лупачам паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП  — за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду паведамленьні аб парушэньні дзяржавай правоў на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня ў дачыненьні фрылянсэраў Зьмітра Лупача і Тацяны Смоткінай. Пра гэта паведаміў аўтар зваротаў у КПЧ ААН віцебскі праваабаронца Павал Левінаў. Ліст з Камітэту ён атрымаў 10 сьнежня – у Дзень правоў чалавека.

Апублікавана ў КПЧ ААН

11 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе судзьдзя Ірына Смалякова разгледзела адразу дзьве касацыйныя скаргі незалежных журналістаў на рашэньне суду Глыбоцкага раёну – Зьмітра Лупача і Тацяны Смоткінай. Апошняя на разбор сваёй скаргі прыбыць не змагла, і ёй судзьдзя паменшыла штраф на 10 базавых. Пакараньне ж Зьмітру, які на суд у Віцебск прыехаў, засталося нязьмененым.

Апублікавана ў Свабода слова

Незалежных журналістаў з Глыбокага зноў пакаралі штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Зьмітра Лупача аштрафавалі на 857 рублёў 50 капеек за супрацоўніцтва зь «Белсатам», Тацяну Смоткіну на 1102 рублі 50 капеек – з Радыё Рацыя.

Судзьдзя Докшыцкага райсуду Вячаслаў Елісеенка 31 траўня прысудзіў 30 базавых велічыняў (735 рублёў) штрафу журналістцы з Глыбокага Тацяне Смоткінай. Журналістка была аштрафаваная паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП за матэрыял “Вываз сьмецьця – паслуга абавязковая”, які быў разьмешчаны на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”.

Апублікавана ў Свабода слова

31 студзеня Віцебскім абласным судом разглядаліся адразу дзьве скаргі незалежных журналістаў – Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача. У выніку разгляду рашэньні раённых судоў, якія падверглі журналістаў штрафам, пакінутыя бязь зьменаў.

Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Незалежных журналістаў судзілі за сюжэт, паказаны на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат», дзе апавядалася пра дом № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім.

Апублікавана ў Суд

Трэнінг для журналістаў рэгіёну па стварэньні звычайным смартфонам навінавага відэасюжэту прайшоў 3 і 4 сакавіка ў Полацку. Правёў трэнінг дасьведчаны відэаапэратар тэлеканалу «Белсат», фатограф, кіраўнік Барысаўскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Зянкоў. У навучаньні ўзялі ўдзел журналісты зь Віцебску, Глыбокага і Полацку.

Апублікавана ў Свабода слова