«Камітэт па правах чалавека ААН паведаміў мне, што зарэгістраваў скаргу палітвязьня Дзьмітрыя Казлова. У скарзе Дзьмітрый сьцьвярджае, што Беларусь парушыла свае абавязкі наконт выкананьня Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, калі пазбавіла яго статусу кандыдата ў дэпутаты парлямэнту за плякаты «Фальшывым выбарам – баста!» і «Калгаснай дыктатуры – баста!» – распавёў праваабаронца Павал Левінаў.
Парушальнікамі правоў Дзьмітрыя Казлова выступілі сябры акруговай камісіі Аршанскай гарадзкой акругі №25 (старшыня Воранаў, сакратарка – Філіпава), Віцебскай абласной выбарчай камісіі на чале са старшынём Дзьмітрыем Хамой (сакратар – Ілюшчанка) за выключэньнем аднаго сябра, які галасаваў супраць, а таксама – судзьдзя Віцебскага абласнога суду Тацяна Дзегцярова.
Зьміцер Міраш
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!