Да канца году можа быць вырашаная праблема водаправоднага забесьпячэньня вёскі Суйкава. У гэтым 9 жніўня грамадзкіх актывістаў запэўніў старшыня адміністрацыі Віцебскага раёну Генадзь Сабыніч. Пра падрабязнасьці сустрэчы ў Віцебскім райвыканкаме распавяла нашаму карэспандэнту актывістка Алена Янушкоўская.

24 ліпеня ў памяць старшыні калгасу «Заклік» Антона Рамашкі зь вёскі Рашоткі Віцебскага раёну, Бараўлянскага с/с да мэмарыяльнага крыжа ва ўрочышчы Хайсы актывісты прымацавалі шыльду з надпісам: «Рамашка Антон Іванавіч. Бязьвінная ахвяра сталінскага тэрору».

Героямі дакумэнтальнай кінастужкі сталі былыя афіцэры Анатоль Гнеўка і Сяргей Іконьнікаў. Як кажа кіраўніца Віцебскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Алена Сьцяпанава, адна з аўтарак сцэнару, успаміны былых ліквідатараў – гэта менавіта тое, чым у цяперашніх варунках варта падзяліцца з грамадзкасьцю.

Цягам тыдня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» ўсталявалі ў лясным масіве побач з аднайменнай вёскай 16 крыжоў у памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Ініцыятыву актывістаў падтрымалі і неабыякавыя мясцовыя жыхары, якія даўно ведалі пра расстрэлы людзей у другой палове 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя ля вёсак Хайсы і Дрыкольле.