Памятны вянок пусьцілі па Дзьвіне 26 красавіка віцебскія ліквідатары наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!” – было напісана на стужцы.

Напярэдадні Радуніцы, 14 красавіка, сябры ініцыятывы «Хайсы» наведалі «віцебскія Курапаты», каб прыбраць пасьля зімы створаны з ініцыятывы грамадзкасьці народны мэмарыял і ўшанаваць памяць бязьвінных ахвяраў сталінскага рэжыму.

Маці і сваякі асуджаных паводле артыкулу 328 КК (Незаконны абарот наркатычных рэчываў) сустрэліся зь сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу і гендырэктарам прадпрыемства “Віцебскаблгаз” Пятром Шэршнем. Размова адбылася 4 красавіка ў межах асабістага прыёму грамадзян.

Нефармальны адукацыйны маркет «Добрая нагода», што прайшоў у віцебскай арт-прасторы «VZAP», быў арганізаваны мясцовымі моладзевымі ініцыятывамі. Удзельнікамі імпрэзы сталі ў асноўным студэнты і старшаклясьнікі.

20 лютага ў Віцебскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча ў межах праекту, прысьвечанага грамадзянскай актыўнасьці. На дзьвюх першых сустрэчах абмяркоўваліся пытаньні рэгістрацыі масавых мерапрыемстваў і публічныя прасторы гораду. Тэмай чарговай сустрэчы стала валянтэрства.