Зьнікненьне крыжа ў памяць расстраляных ваеннапалонных, партызанаў і мірных грамадзянаў узрушыла жыхароў вёскі Бараўляны, што ў Віцебскім раёне. Старэйшына вёскі Юлія Ісачанка пачала шукаць тых, хто спрычыніўся да дэмантажу памятнага знаку. Высьветлілася: крыж зьнялі рабочыя ЖКГ Віцебскага раёну падчас выдаленьня зь мясцовых могілак вялікіх дрэваў.

У Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі (Віцебскі раён) 9 сьнежня былі асьвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць бязьвінных ахвяраў, расстраляных на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах катамі НКВД. Крыжы асьвяціў пробашч віцебскай парафіі сьвятога Антонія ксёндз Вячаслаў Барок.

Трагедыя, якая напаткала сям’ю вядомага сярод нацыянальна арыентаваных беларусаў прадпрымальніка зь Бешанковічаў Уладзімера Рамановіча, не пакінула абыякавымі грамадзкасьць. Людзі пералічвалі на заяўленыя рахункі грошы і прапаноўвалі іншыя віды дапамогі. А мясцовая ўлада выдзеліла 50 кубамэтраў лесу на корані. А ў нядзелю, 3 сьнежня, усе запрашаліся на талаку...

Форум рэгіянальнага разьвіцьця, арганізаваны грамадзкай кампаніяй “Гавары праўду”, сабраў 139 удзельнікаў з большасьці рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Мерапрыемства адбылося 25 лістапада. У яго межах прайшлі тры панэльныя дыскусіі па актуальных для Віцебшчыны сацыяльна-эканамічных праблемах.

24 лістапада Аляксандар Мілінкевіч, як адзін з ініцыятараў ідэі стварэньня і арганізацыі будучай навучальнай установы, падзяліўся з прысутнымі асноўнымі ідэямі, якія будуць пакладзеныя ў падмурак унівэрсытэту. Сустрэча адбылася ў віцебскім Эўрапейскім клюбе.