22 чэрвеня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» і мясцовыя жыхары на вясковых могілках ля вёскі Бараўляны Віцебскага раёну ўсталявалі мэталёвы крыж у памяць ваеннапалонных лягеру «Учдор – 756», пахаваных непадалёку. Крыж асьвяціў душпастыр віцебскіх грэка-каталікоў протапрэзьбітар Зьміцер Грышан.

Зьнікненьне крыжа ў памяць расстраляных ваеннапалонных, партызанаў і мірных грамадзянаў узрушыла жыхароў вёскі Бараўляны, што ў Віцебскім раёне. Старэйшына вёскі Юлія Ісачанка пачала шукаць тых, хто спрычыніўся да дэмантажу памятнага знаку. Высьветлілася: крыж зьнялі рабочыя ЖКГ Віцебскага раёну падчас выдаленьня зь мясцовых могілак вялікіх дрэваў.

Калі грамадзкасьць не запатрабуе праўдзівага расьсьледаваньня, парэшткі рэпрэсаваных ізноў пахаваюць як ахвяраў фашыстаў, упэўненыя актывісты аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы».