У петыцыі згадана, што за апошнія 3,5 месяцаў гараджане даслалі 14 заявак на рамонт абсталявання дзіцячых пляцовак. З іх выканана толькі толькі 2, астатнія заявы або «пастаўлены ў план», або ўвогуле праігнараваныя. Таму заяўнікі патрабуюць неадкладнай рэакцыі камунальных службаў – каб былі ўказаны дакладныя тэрміны рамонту або дэмантажу, каб вінаватых у беспадстаўным адкладанні гэтай працы пакаралі паводле дзейнага заканадаўства, і каб у чаканні рамонту, калі яго немагчыма зрабіць тэрмінова, доступ да інвентара, небяспечнага для жыцця і здароўя дзяцей, быў забаронены. Таксама аўтары петыцыі просяць афіцыйна праінфармаваць насельніцтва, якія аб’екты ў іхных дварах патэнцыйна небяспечныя.
Станіслаў Іваноўскі
Чацвер, 23 Чэрвень 2022
У Віцебску склалі петыцыю супраць небяспечных для жыцця і здароўя дзіцячых пляцовак
Аўтары петыцыі спасылаюцца на публікацыі, у тым ліку і ў дзяржаўных СМІ, дзе вялося пра нездавальняючы стан дзіцячых пляцовак у віцебскіх дварах. І падкрэсліваюць, што пасля фіксавання фактаў не выйшла ніводнага артыкула пра тое, што на згаданых аб’ектах зроблены рамонт, і жыццю ды здароўю дзяцей нічога не пагражае. «Горкі», арэлі, пясочніцы ды іншы інвентар у мікрараёне Поўдзень – 4, а таксама ў раёне вуліц Фрунзэ, Берасценя і Лазо па-ранейшаму пагражаюць дзіцячым траўматызмам, прычым падобную сітуацыі можна ўбачыць і ў іншых раёнах Віцебску.
Апублікавана ў
Грамадзянскія ініцыятывы