У 1992 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалі аднаўляць сваю дзейнасць міжнародныя яўрэйскія арганізацыі. Дзякуючы іх дапамозе і ў Полацкім рэгіёне ўзніклі яўрэйскія арганізацыі.
Асноўная роля ў фінансаванні адраджэння яўрэйскага жыцця належала Амерыканскаму яўрэйскаму аб'яднанаму размеркавальнаму камітэту “Джойнт” і Сусветнаму яўрэйскаму Агенцтву для Ізраіля “Сахнут”.
Ініцыятарам стварэння першай Полацкай яўрэйскай арганізацыі стаў ваенны музыка Філіп Заўт, які заклікаў вядомых у горадзе яўрэяў - ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны звярнуцца да супляменнікаў гарадоў Полацка і Наваполацка з выдатнай прапановай - аб'яднацца.
Намер знайшоў сваё ўвасабленне ў скліканні збору габрэйскай грамадскасці 7 лютага 1993 года ў Палацы культуры ВА «Шкловалакно», дзе і была створаны ПЯКЦ.
Тады ў планах новастворанай арганізацыі было: ўвекавечыць памяць вязняў гета, стварыць музей гісторыі яўрэяў Полацка, вярнуць будынак сінагогі, арганізаваць дзіцячую нядзельную яўрэйскую школу, наладзіць догляд хворых і нямоглых, заняцца вывучэннем моў ідыш і іўрыт, арганізаваць вакальна-інструментальны, навесці парадак на габрэйскай частцы Чырвоных могілак.
З намечанага шмат што стала рэальнасцю.
Дзякуючы дапамозе яўрэяў з-за мяжы кіраўніцтву арганізацыі ўдалося атрымаць памяшканне і стварыць Полацкі яўрэйскі культурны цэнтр, дабрачынны цэнтр “Хэсэд-Эфраім”, вакальна-інструментальны ансамбль, нядзельную школу, абшчынны цэнтр, тры рэлігійныя абшчыны – хасідская, прагрэсіўнага юдаізму і артклуб ветэранаў, жаночы клуб, курсы па вывучэнні іўрыта і маладзёжны клуб Яўрэйскага Агенцтва "Сахнут", сямейны клуб і многае іншае.
І вось зараз, паводле рашэння беларускіх уладаў, Цэнтр спыніў сваё існаванне. І хутчэй за ўсё, разам з ліквідацыяй ПЯКЦ, ягоны лёс падзеляць усе астатнія габрэйскія арганізацыі Полацкага рэгіёну.
Міхаіл Пісараў