Зьнішчэньне зялёных насаджэньняў па ўсёй Воршы “трыумфальна” набывае ўсё большыя маштабы. Мабыць, для цяперашняга кіраўніцтва гораду гісторыя, экалёгія і папросту эстэтычны складнік азначаюць пустыя словы. Значэньне маюць, мабыць, толькі далейшае ўвядзеньне ў двухпавярховую забудову вуліц Міра і Леніна маленькіх офісаў і магазінаў з тыповымі прыступкамі, платная прыбіральня на месцы былога прыватнага сэктару па вуліцы Менскай ды пошук швабры для лядовага палацу.
Ялінкі, якія радавалі вочы шмат гадоў, цяпер аказаліся нікому не патрэбнымі. Адгаворкі пра тое, што елкі зацямнілі сонца для юных музыкаў, мастакоў і іхных настаўнікаў, не праходзяць - шмат вокнаў на фасаднай частцы будынку школы зробленыя не на габінэты, таму ялінкі засланялі ў асноўным гардэроб, хол і сходы.
Раней сінія елкі зьнішчылі ў Воршы каля будаўнічага трэсту №18 па вуліцы Талстога.
Крыніца: Орша.eu