Перамога. Кацёл для спальваньня коксу ў Наваполацку будаваць ня будуць
Міністэрства энэргетыкі адказала на пэтыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла па спальваньні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ. Мінэнэрга паведамляе, што паінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь “аб немэтазгоднасьці ў існых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту”.
Актывісты грамадзкасьці – за чыстае паветра ў Наваполацку
У Наваполацку 30 студзеня адбылася экалягічная канфэрэнцыя на тэму «Забруджваньне паветра ў горадзе Наваполацку». Ініцыятарам канфэрэнцыі выступілі беларускія праваабаронцы. Імпрэза праходзіла ў канфэрэнц-залі гатэлю «Дружба» на беразе Дзьвіны. Канфэрэнцыя сабрала мясцовых актывістаў розных грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, каля 20 чалавек.
Ахоўнікі “Паліміру” перашкодзілі спробам актывістаў “Вясны” зьняць відэа
6 траўня актывісты кампаніі “Вясны” “За чыстае паветра ў Наваполацку” Зьміцер Салаўёў і Тацяна Мастыкіна зьбіралі подпісы за мадэрнізацыю ачышчальных збудаваньняў на хімічным заводзе “Палімір”. Пасьля збору подпісаў актывісты накіраваліся ў бок заводу “Палімір” ААТ “Нафтан”, каб зрабіць фота– і відэаздымкі яго навакольля, але падчас відэаздымак сутыкнуліся зь перашкодай з боку аховы заводу.
У Наваполацку суд адмовіўся разглядаць па сутнасьці скаргу на гарвыканкам
Наваполацкі суд 26 красавіка адмовіў грамадзяніну Зьмітру Салаўёву ў разглядзе ягонай скаргі на рашэньне гарвыканкаму. Зьміцер мяркуе, што рашэньне мясцовай улады пра месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў і аплату за іх парушае яго права на мірныя сходы.
Наваполацкія актывісты рыхтуюцца да Дня Волі
У Наваполацку прадстаўнікі палітычных партыяў і дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў падалі заяўку на правядзеньне пікету ў Дзень Волі, 25 сакавіка. Мэта пікету - патрабаваньне ад уладаў Беларусі неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.