Варта адзначыць, што цягам апошніх год мясцовыя ўлады ніводнага разу не дазволілі правядзеньне пікетаў у Наваполацку. У выпадку, калі і гэтым разам мясцовыя ўлады адмовяць заяўнікам, яны маюць намер абскардзіць рашэньне выканкаму ў судзе. Заяўку падпісалі сябра партыі БНФ Уладзімер Кунцэвіч і сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зьміцер Салаўёў.
Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"