У былым будынку КДБ будуць прымаць афіцыйныя дэлегацыі. Музея ў помніку архітэктуры не будзе
Амаль 70 гадоў віцебскае абласное ўпраўленне КДБ займала гістарычны будынак - былы губернатарскі палац на былой вуліцы Дварцовай, а цяпер – Савецкай. Пасля таго, як адмыслова для гэтай структуры быў ўзведзены новы гмах у цэнтры Віцебску на вуліцы Калініна, грамадскасць пачала ўздымаць пытанне пра далейшы лёс помніка архітэктуры 18 стагоддзя. Гарадскія ўлады таксама ініцыявалі апытанне, якое новае прымяненне гараджане бачаць для колішніх апартаментаў віцебскага губернатара. Нават паабяцалі, што самае папулярнае меркаванне будзе ўвасоблена ў жыццё. Але вельмі мала падобна да праўды, што бальшыня ўдзельнікаў апытання выказалася за стварэнне «шматфункцыянальнага компексу з заламі для прыёму высокіх гасцей і ўрачыстых абрадаў».
Улады плануюць да канца 2023 года павялічыць выкарыстанне бытавых адходаў на 5%
Віцебскі абласны камітэт 29 студзеня прыняў рашэнне аб працягу экалагічнай праграмы "Мэта 99", у якой вызначыў колькасныя і якасныя паказчыкі і парадак яе фінансавання. Асноўнай мэтай праграмы – давесці, пры яе реалізацыі, збор другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўку да 99%. Дзяржаўная праграма пачалася ў 2021 годзе і разлічана на пяць гадоў.
Мёрскія ўлады заклікаюць выпускнікоў паступаць на сельскагаспадарчыя прафесіі
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прадпрыемствы і ўстановы аграпрамысловага комплексу Мёршчыны прапануюць выпускнікам заключыць дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў сельскагаспадарчых прафесій. Сёлета прыём дакументаў на такіх умовах у адпаведныя ВНУ пройдзе з 1 па 5 чэрвеня, экзамен – з 6 па 13 чэрвеня. Залічэнне адбудзецца па 16 чэрвеня. Бо, паводле мясцовых уладаў, Мёрскі раён мае патрэбу ў такіх спецыялістах.
Шумілінскія чыноўнікі адрадзілі савецкую традыцыю
У Шуміліне 28 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Шумілінскага раёна, на якую занесены 14 работнікаў і 7 арганізацый і калектываў. На думку чыноўнікаў, пераможцы дасягнулі найлепшых паказчыкаў у мінулым 2022 годзе. Улады, акрамя дыпломаў, выплацілі намінантам прэміі: арганізацыям па 555, а работнікам па 370 рублёў.