У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці па ініцыятыве праўладнага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» прайшоў «круглы стол» на тэму «Інфармацыйная бяспека». У якасці экспертаў былі запрошаны сталічныя журналісты Ксенія Лебедзева, Станіслаў Яскевіч і Юлія Арцюх. Што такога здарылася ў сусветнай палітыцы ў 1993 годзе, ні госці, ні ініцыятары імпрэзы не ўдакладнілі. Але пра ідэалагічныя атакі гаварылася шмат, прычым арганізатары былі вымушаны прызнаць, што ў 2020 годзе ні ўлады, ні праўладныя грамадскія структуры не здолелі кіраваць грамадствам, саступіўшы «ідэалагічным апанентам».

Для ліквідацыі надзвычайных сітуацый Чашніцкі райвыканкам 21 лютага прыняў рашэнне стварыць або папоўніць ужо існуючы рэзерв матэрыяльных рэсурсаў. Для гэтых мэт з мясцовага бюджэту было зрасходавана не менш як 75 тыс. рублёў.

У Беларусі пачалі адраджаць ваенізаваную камсамольскую гульню часоў Савецкага саюзу. Гульня «Арляня» — масавая ваенна-спартыўная гульня, у якой бралі ўдзел школьнікі 8—11 класаў, навучэнцы ПТВ і тэхнікумаў. Гэта аналаг піянерскай ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца».

У красавіку месяцы ўсе выканкамы Віцебскай вобласці прывялі свае ранейшыя рашэнні ў адпаведнасць з палажэннямі закона "Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Закон накіраваны на рэалізацыю Дырэктывы "Аб недапушчальнасці росту цэн" і закліканы забяспечыць абарону інтарэсаў грамадзян, а таксама пастаўку на ўнутраны спажывецкі рынак тавараў па эканамічна абгрунтаваных цэнах.

За тры месяцы гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 557,5 млн. рублёў, што на 7,3% менш, чым за гэты перыяд у 2022 годзе. Падзенне інвестыцый у рэгіянальную эканоміку, відавочна, звязана з санкцыямі з боку развітых краін Захаду. Таму абласныя ўлады шукаюць магчымасці для прыцягнення інвестыцый з іншых краін свету. Дзеля гэтага ўжо хутка ў Віцебску пройдзе XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы».