А вось мэта, як піша Тэлеграм-канал “Милиция Витебщины», - гэта « не только контроль за поведением подучетных граждан, но и их активное вовлечение в общественную жизнь».
Выкарыстоўваючы бясплатную працу людзей, якіх не тое каб не забяспечылі спецвотпраткай, але нават не далі рабочых рукавіц ці пальчатак, супрацоўнікі аршанскай міліцыі заяўляюць, што гэта дзейны спосаб сацыялізацыі, які “помогает незанятым гражданам развивать навыки командной работы, а также способствует формированию ответственности и трудовой дисциплины”.
І – пра тое, наколькі гэта “новая форма работы”. Арганізацыяй падобных “працоўных дэсантаў” ужо даўно хваляцца ўсе райаддзела міліцыі на Віцебшчыне. Дзесьці такім чынам прыбіралі могілкі , дзесьці – смецце, і дзесьці нават добраўпарадкавалі брацкія магілы.
Штопраўда, першымі пра такое расказалі ў Оршы – але яшчэ ў лютым 2024 года, калі грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, накіравалі чысціць снег, бо дворнікаў заўсёды бракуе.
Рэгіна Мацкевіч