Паводле Мірсалімавай, у міліцыі ў яе забралі тэлефон, і яна страціла кантроль над сваім акаўнтам «МирсалимоVа» у Тэлеграме. Аднавіць яго яна не спадзяецца і збіраецца стварыць новы. Але калі гэта і адбудзецца, то пазней: мяркуючы па тым, што прарасейская актывістка знікла з сацыяльных сетак пасля чарговага суду, які прайшоў 28 лютага, цалкам верагодна, што ёй прысуджаны адміністрацыйны арышт.
Суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Дар'я Шайкова разбірала тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на Эльвіру Мірсалімаву. Гэта пратакол, складзены за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і два пратаколы, дзе сцвярджаецца, што прыхільніца «русского мира» займалася «прапагандай або публічным дэманстраваннем, вырабам, распаўсюдам нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» (ч.1 арт.19.10 КаАП)
Марыя Кальцова
Пятніца, 01 Сакавік 2024
Прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімава: «Даведалася, у якіх умовах сядзяць «палітычныя»
У лютым 2024г. Мірсалімаву двойчы судзілі па адміністрацыйных справах. Першы раз - 15 лютага - суд прызначыў ёй штраф за парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў. Яе прызналі вінаватай за «пікетаванне ў інтэрнэце» за размяшчэнне ў сацсетках фотаздымкаў з расейскай дзяржаўнай і іншай сімволікай. Суд адбыўся праз 8 дзён пасля таго, як яе затрымалі і склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Якраз тады ёй давялося адну ноч правесці ў ІЧУ, прычым у адной камеры з нацыянальна свядомымі актывісткамі. Пасля гэтага яна падзялілася «ВКонтакте» сваімі ўражаннямі. Пасля другога суду, падобна, у ізалятары часовага ўтрымання ёй давядзецца правесці больш працяглы тэрмін.
Апублікавана ў
Суд