Згодна рашэння каардынацыю работ па стварэнню, асвяжэнню, выкарыстанню і папаўненню мясцовага рэзерву і кантроль за выкарыстаннем выдзеленых матэрыяльных рэсурсаў выканкам усклаў на мясцовую камісію па НС. Таксама ў сваім рашэнні выканкам вызначыў месца размяшчэння стратэгічных рэсурсаў, іх колькасць і наменклатуру.
Чыноўнікі абавязалі камісію на сумму 43 тыс. рублёў закупіць 10 найменняў будаўнічых матэрыялаў. А менавіта: шыбы (50 кв.м.), шыферу (150 лістоў), цэменту (1т.), руберойда (200 кв.м.), піламатэрыялаў у выглядзе лесу кругляка/дошкі (20/100 куб. м), мяшкоў (100 шт.), друзу (20 т.), труб жалезабетонных дыяметрам ад 400 да 1000 мм (5 шт.), пяску (70 т.) і жвіру (25 т.).
Кіраўніцтва выканкама таксама вырашыла аплаціць і зарэзерваваць нафтапрадукты і ёмістасці для іх захоўвання: бензіну АІ-92 (2 т.), дызельнага паліва (5 т.), масел маторных для двухтактных рухавікоў (50 кг.), масел маторных для чатырохтактных (бензінавых/ дызельных) рухавікоў (па 75 кг. кожных) і 20 дваццацілітровых каністраў. На гэта пайшло 32 тыс. бюджэтных рублёў.
Аднак спецыялісты ў сферы ліквідацыі наступстваў НС сцвярджаюць, што ў выпадку маштабных разбурэнняў зарэзарваных уладамі рэсурсаў будзе недастаткова.
Ілля Сомаў