Асартымент мерапрыемстваў не багаты разнастайнасцю культурніцкіх форм. Гэта розныя выставы, канцэртныя праграмы мясцовых творчых калектываў, дэманстрацыя тэматычных кніжных збораў, спартыўныя спаборніцтвы і турніры.
Так у аграгарадку Бачэйкава на Бачэйкаўскім участку для галасавання № 13, Дзяржаўная ўстанова культуры” Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ арганізуе кніжную выставу “Пазнаём Беларусь разам”. Калектывы мастацкай творчасці філіяла Бачэйкаўскага сельскага дома культуры зладзяць на выбарчым участку двухгадзінную канцэртную праграму. З дапамогай актывістаў з Бешанковіцкага фізкультурна-спартыўнага клуба "Дзвіна" чыноўнікі арганізуюць для ўдзельнікаў рэферэндуму турнір па валейболе.
На Маладзёжным участку для галасавання № 3 размешчаны ў сярэдняй школе № 1 Бешанковічаў прадэманструюць жыхарам гарадскога пасёлка, выказаўшы жаданне прагаласаваць на рэферэндуме, вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці школьнікаў, пакажуць кнігі прысвечаныя Году гістарычнай памяці, навучэнцы выканаюць канцэртныя нумары і арганізуюць.
На кожным участку будзе арганізаваны буфет, дзе кожны ахвочы зможа, па зніжаных цэнах, купіць алкаголь і закуску.
Усе гэтыя мерапрыемствы парушаюць патрабаванні дзейнага Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якім гаворыцца, што на выбарчым участку не маюць права знаходзіцца староннія асобы, якія не адчуваюць і не забяспечваюць волевыяўленне грамадзян краіны.
Іван Чайка