З паведамленняў прэсы вынікае, што следчыя Віцебскай вобласці распачынаюць крымінальныя справы паводле арт. 328 ледзь не ў рэжыме нон-стоп.
Артыкул 328 ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў") Крымінальнага кодэксу часцей за іншых з'яўляецца ў стужцы навінаў са спасылкай на следчыя органы і суды.
Прыцягальнасць падобных злачынных дзеянняў ляжыць не ў пагоні за лёгкай нажывай, абяцанай маладым людзям наркадылерамі. Прычына - у жабрацкім стане многіх сем'яў, бацькі якіх не ў стане забяспечыць сваім дзецям элементарныя патрэбы.
Прафілактыка такога кшталту злачынстваў, якую праводзяць работнікі следчых органаў у маладзевым асяроддзі, не прыносіць належнага эфекту.
Гэта пацвярджае і сам Аляксандр Гуцко, паведамляючы аб тым, што следчыя Віцебскай вобласці штодзень узбуджаюць крымінальныя справы, якія датычацца незаконнага абароту наркотыкаў, а таксама судовая статыстыка, якая паказвае, што год ад году колькасць няпоўнагадовых, пакараных за падобнае злачынства, практычна не змяншаецца.
Іван Чайка