Серада, 26 Жнівень 2015

Дырэктара Аршанскага ДРБУ абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як раней паведамлялася ў СМІ, у дачыненьні да дэпутата Аршанскага райсавету распачатая крымінальная справа. Як высьветлілася, вядзецца пра дырэктара ДРБУ-181 Аляксандра Макаранкава. Яго абвінавачваюць у парушэньні арт. 210, ч.1 КК РБ (крадзеж праз злоўжываньне службовым становішчам).

Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю са штрафам, або абмежаваньня волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам, або пазбаўленьня волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або бяз штрафу i з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю.

Крыніца: Орша.eu