Рэвізоры зьвярнулі ўвагу, што прадпрыемства закупляе сыравіну і тавары не ў вытворцы, а ў камэрцыйных пасярэднікаў, у якіх цэны, як правіла, завышаныя ў тры, а то і пяць разоў. Напрыклад, цыстэрну для перавозкі сьпірту прадпрыемства купіла ў прыватнай кампаніі амаль за Br3 мільярду, у той час як рэальная яе кошт – каля Br600 мільёнаў. Пры гэтым камэрцыйныя структуры атрымлівалі прадукцыю для рэалізацыі са зьніжкай больш за 30%, што было ніжэй за рэнтабэльнасьць.
Сума шкоды, паводле папярэдніх дадзеных, склала ня менш за Br32 мільярды. Распачата 10 крымінальных спраў. На пасадзе дырэктара Полацкага вінзаводу затрыманы не адпрацаваў і двух гадоў. Цяпер яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Апрача службовых асобаў прадпрыемства затрыманы і кіраўнік камэрцыйнай структуры, празь якую ажыцьцяўляліся пастаўкі па завышаных коштах.
Крыніца: ОНТ