Кіраўнік Полацкага райвыканкаму Мікалай Шаўчук адзначыў, што ў Латвіі і Беларусі ёсьць шмат таго, што аб'ядноўвае краіны. Дзяржавы маюць агульную мяжу, Полацак не адзін год ужо супрацоўнічае з гарадамі краін Балтыі. Падчас афіцыйнай сустрэчы з Алінай Гендэле, якая адбылася ў райвыканкаме, бакі абмеркавалі варыянты будучага ўзаемадзеяньня, якіх, дарэчы, нямала. Мікалай Шаўчук заявіў, што калі два народы аб'ядноўвае сяброўства, то ў выйгрышы аказваюцца ўсё. І асабліва значнай старшыня райвыканкама назваў дружбу дзяцей.
Латвійская старана ў асобе старшыні думы Лудзенскага краю, у сваю чаргу, нагадала, што гісторыя гарадоў і краін пішацца самімі людзьмі, і падкрэсьліла, што 30 красавіка - ужо ў гісторыі і Беларусі, і Латвіі. Тут жа госьця сказала, што для напаўненьня беларуска-латыскай дружбы добрымі справамі трэба будзе працаваць. Акрамя таго, Аліна Гендэле вылучыла такі момант, што, узаемадзейнічаючы, бакі больш пазнаюць адзін пра аднаго, а таксама выказала ўпэўненасьць, што для жыхароў Полацку і Люцына будзе зроблена шмат добрага.
Для замежных гасьцей беларускім бокам былі падрыхтаваныя экскурсіі, культурна-забаўляльная і анімацыйная праграмы. Паводле прызнаньня латышоў, якія былі пад уражаньнем ад паездкі, выходныя ў Полацку яны правялі цудоўна. Цяпер латышы чакаюць палачан зь візытам у адказ.