У вёсцы Германавічы, што ў Шаркоўшчынскім раёне, 27 ліпеня прайшло народнае гуляньне «бульбяны фэст». Выглядала гэтае мерапрыемства як сьвята, арганізаванае самімі мясцовымі жыхарамі для сябе і гасьцей. Народнае сьвята праходзіла ў двары звычайнай вясковай хаты, у якой знаходзіцца прыватны культурна-асьветніцкі цэнтар імя Язэпа Драздовіча, створаны шчырай беларускай, пэнсіянэркай Адай Райчонак.

Скасаваньне льготных крэдытаў ударыла па малазабясьпечаных сем’ях. Жыхарка Полацку Надзея Язьмер ініцыявала на пляцформе Change.org збор подпісаў за аднаўленьне выдачы льготных крэдытаў і зьвяртаецца ў тэксьце да прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.

У садаводчым таварыстве «Суднабудаўнік», якое месьціцца ў вакольлях вёскі Цяцёркі Віцебскага раёну, каля 130 лецішчаў. У траўні гэтага году ўладальнікі атрымалі афіцыйнае папярэджаньне, каб рыхтаваліся да зносу пабудоваў, бо іхныя ўчасткі ў выніку працы ГЭС будуць падтопленыя.

31 траўня актывісты адведалі лес каля вёскі Хайсы. Яны запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі на краі самых вялікіх ямін, дзе ляжаць чалавечыя парэшткі. Яшчэ ўвосень тут былі ўсталяваныя некалькі крыжоў, і цяпер актывісты грамадзкай ініцыятывы павязалі на іх стужкі зь беларускім арнамэнтам.

27 траўня віцебчукі маглі ўбачыць, як па вуліцы Леніна едуць людзі на інвалідных вазках. Гэта прайшоў чарговы маратон з ініцыятывы Чырвонага Крыжа.