Пятніца, 04 Ліпень 2014

Акцыя БХД у Білева: актывісты «накармілі» месьцічаў абяцанкамі ад улады

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Падчас размовы каардынатара аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласьці Тацьцянай Севярынец з намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму Анатолем Дзівуліным, апошні паабяцаў, што ў мікрараёнах Білева ў Віцебску “ўсё будзе”. З гэтай нагоды актывісты БХД зладзілі флэш-моб наконт гэтых абяцаньняў.

Бо шмат чаго зь неабходнага 20-ці тысячам насельніцтва Білева было ўжо паабяцана: 2010 год - паліклінічны комплекс, 2011 год - закрыцьцё палігону цьвёрдых бытавых адходаў; будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага камбінату ў раёне Касачы-Копці за 30 кілямэтраў ад мяжы гораду, 2012 год - новая школа, 2014 год - дзіцячы садок. Абяцаюць улады і пошту. Але дагэтуль тут гэтых неабходных аб’ектаў няма, адзначае Тацьцяна Севярынец.

Крыніца: Прэсавая служба БХД