На судзе жанчына адзначыла, што старонка яе закрытая, таму ўчастковы не меў доступу да яе публікацый. Такое ўмяшальніцтва ў яе прыватнае жыццё яна расцэньвае як «спробу псіхалагічнага ціску».
Трэба нагадаць пра тое, што 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі №1 праходзіла выступленне людзей у вайсковай форме. Ганна на сярэдзіне выступлення выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак перамогі - «V».
Жанчыну адразу затрымалі, а потым тыдзень утрымлівалі за кратамі, нягледзячы на тое, што ў яе ёсць 12-гадовая дачка.
Раней Ганне двойчы прызначалі штрафы: 960 і 3200 рублёў па артыкулу 19.11 КаАП РБ. Агулам Тукава павінна сплаціць дзяржаве суму штрафу ў памеры 7360 рублёў.
Віталь Кажух