У Браславе затрымалі Сяргея Садоўскага, арганізатара музычных фэстаў
На думку краязнаўцы Канстаціна Шыталя, які падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гэтай навіной, затрыманне браслаўскага прадпрымальніка можа быць звязанае з беларускай сімволікай у сацсетках. Найхутчэй варта чакаць судовага працэсу па адміністрацыйнай справе, распачатай паводле арт. 24.23 за так званае «пікетаванне ў інтэрнэце».
Валянціну Болбат, актывістку з Верхнядзвінску, будуць судзіць другі раз запар
На інтэрнэт-сайце з раскладамі судоў з’явілася паведамленне, што 6 снежня ў Наваполацкім гарадскім судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць спадарыні Валянціны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, вырабніцтва, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Чаму Валянціну Болбат судзяць не ў Верхнядзвінску, а ў Наваполацку, прычым ужо другі раз, застаецца незразумелым. Справу будзе разбіраць тая самая суддзя, Зінаіда Балаболава, якая вынесла ўжо дзясяткі прысудаў прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці.
Віцебскім рэгіёне колькасць рэпрэсіі павялічылася ў параўнанні з пратэстнымі 2020-21 гадамі
Пра гэта распавяла прадпрымальніца з Полацка Таццяна Шостак, якая выйшла 25 листапада з-пад варты. Жанчына адсядзела 30 сутак, за спробу перадаць уладам петыцыю ад гарадскіх ІП.
Сярод затрыманых у Мёрах – знакаміты настаўнік і краязнаўца Вітольд Ермалёнак
30-га лістапада ў Мёрах папрацаваў ГУБАЗіК : пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавека. Вядома, што затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі яшчэ да некалькіх жыхароў райцэнтру. Сярод тых, хто трапіў за краты, адзін з самых знакамітых жыхароў усяго Мёрскага раёну – настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю» Вітольд Ермалёнак. Між іншым, лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны».
Спецдакладчыкі ААН разгледзяць зварот з нагоды затрымання Валянціны Болбат
25 лістапада суддзя Зінаіда Балаболава Наваполацкага гарадскога суда арыштавала Валянціну Болбат на 10 сутак паводле арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. З нагоды рэпрэсіўнага рашэння суда, была складзена і накіравана скарга ў рамках Спецыяльных працэдур да Рады па правах чалавека на факту затрымання і арышту актывісткі апазіцыйнага руху “За Свабоду” Валянціны Болбат.