Цяпер затрыманых дапытваюць следчыя. Сілавікі запісалі і выклалі ў сацыяльных сетках “пакаяльныя” відэа ролікі, на якіх хакеісты робяць «прызнанні» ў тым, што на пратэстах рабілі здымакі з бел-чырвона-белым сцягам і за гэта атрымлівалі грашовыя ганарары.
Пра спартоўцаў пакуль вядома тое, што адносна іх вядзецца адміністратыўны працэс па арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП і ім паграджае як мінімум арышт на 15 сутак.
Іван Чайка