Штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь (740 рублёў) суддзя аршанскага суда Мікалай Драгуноў пакараў мясцовага жыхара, 33-гадовага Захара Гудаса. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за тое, што ў ягоным тэлефоне ў Instagram былі знойдзены падпіскі на групы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовую жыхарку Алену Марцанюк.

Апублікавана ў Суд

Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - «выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай» і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

Апублікавана ў Суд

Міхаіл Кумпінь усё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы, быў героем публікацый у раённай газеце, а ў 2022 г. яго ўганаравалі званнем «Чалавек года Браслаўшчыны». За адну-адзіную падпіску ў СС «Одноклассники», інфармацыйная прадукцыя якой прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, 62-гадовага кіраўніка аддзялення СПК «Маяк» асудзілі да 7 сутак арышту. Таксама суддзя Аляксандр Вязіцкі пастанавіў канфіскаваць тэлефон асуджанага.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 28 верасня за падпіску на тры «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на трое сутак работніка ААТ «Нафтана» Дзянісу Філітарыну.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 26 верасня за падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-супольнасці пакарала арыштам на 7 сутак рамесніка Паўла Кавалевіча.

Апублікавана ў Суд

Роўна праз тыдзень пасля таго, як 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за аблітую белай фарбай машыну прарасейскага актывіста і пакаралі пазбаўленннем волі на адзін год умоўна, ён зноў апынуўся ў пастарунку, а потым у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 19 верасня за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксея Дзегцярова.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 11 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіў арыштаваць тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара бацьку двух малалетніх дзяцей Валерыя Яцкоўскага.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксандра Якаўлева.

Апублікавана ў Суд