Пятніца, 29 Верасень 2023

За два «экстрэмісцкія» лагатыпы ўлады пакаралі арыштам жыхара Докшыц.

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 11 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіў арыштаваць тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара бацьку двух малалетніх дзяцей Валерыя Яцкоўскага.

У судзе стала вядома, што мужчына ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў выявы герба «Пагоня» і незарэгістраваную бчб-сімволіку, а таксама лагатыпы інфармацыйных рэсурсаў TUT.BY і «Хартыя 97». Усе гэтыя выявы раней судамі былі занесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзі Елісеенкі было дастаткова прызнання віны «правапарушальнікам» і рапарту супрацоўнікаў мясцовага РАУС, каб на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуць Яцкоўскага адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту на тэрмін дзесяць сутак з «канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння і без канфіскацыі прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацый правапарушэнні».

Роза Туркава