На Віцебшчыне ў ДТЗ гінуць тысячы
Без вайны за дзесяць гадоў у аўтаздарэньнях колькасна зьніклі два такія мястэчкі, як Шуміліна. Але бальшыні насельніцтва і справы да гэтага няма. Яны пра гэта ня думалі, ня ведаюць і ведаць ня хочуць.
Баевік ДНР зь Віцебску: «Наваросія — гэта тэма: і ты пры справе, і сям’ю можна пракарміць»
Жыхар Віцебску, які адправіўся ваяваць ва Ўкраіну на баку самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі, распавёў сайту «Русская планета», навошта добраахвотнікі насамрэч едуць у Данбас.
У Віцебску будуць судзіць за фотаздымкі
Усяго, паводле віцебскай міліцыі, удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 5 лістапада, было сямёра — тых, каго міліцыянты нейкім чынам пазналі па фотаздымках. Праваабаронца, трое журналістаў, дзьве грамадзкія актывісткі і невядомы мінак, які ўпадабаў ідэю сфатаграфавацца разам каля зачыненага на рэстаўрацыю Дома культуры, паведамляе праваабарончая арганибізацыя «Вясна».
Як жыхары Віцебску спрабуюць скарыстаць дэвальвацыю расейскага рубля
Тыя, хто маюць зьберажэньні ў замежнай валюце і цяпер могуць па выгадным курсе абмяняць яе на большую колькасьць расейскіх рублёў — едуць на закупы ў Расею. Так можна таньней набыць аўто ці бытавую тэхніку расейскай вытворчасьці. А для кагосьці зь віцяблянаў падзеньне курсу расейскіх грошай стала крахам невялікага, але ўсё ж выратавальнага бізнэсу — гандлю «зь зямлі» беларускімі прадуктамі.
Вакол Віцебску сьціскаецца кольца несанкцыянаваных сьметнікаў
Гарадзкія эколягі ў бягучым годзе правялі 7250 абсьледаваньняў гарадзкіх тэрыторыяў і суб’ектаў гаспадараньня, 1074 кілямэтры прыдарожных палос аўтамабільных дарог, 156 тэрыторыяў водных аб’ектаў, 106 могілак і 913 тэрыторыяў садаводчых таварыстваў і гаражных каапэратываў. Выяўлена 405 несанкцыянаваных звалак, якія ліквідаваныя. Але на зьмену адным, на жаль, зьяўляюцца іншыя.
У блогера зь Віцебску забралі квадракоптар за палёт над кацельняю
Міліцыя заўважыла, як барадаты хлопец запусьціў квадракоптар з камэраю непадалёк ад кацельнай «Паўднёвая» ў Віцебску. Праваахоўнікі завезьлі хлопца ў пастарунак.
Да судзьдзі з Воршы прынятыя меры ўзьдзеяньня
Жыхар Воршы Іван Іваноў зьвярнуўся ў адміністрацыю прэзыдэнта са скаргай на судзьдзю суду Аршанскага раёну і гораду Воршы Алесю Дранькову. Вынік звароту: факт “неабачлівасьці” з боку судзьдзі прызнаны Вярхоўным Судом, у дачыненьні да яе прынятыя “меры ўзьдзеяньня”.
У Віцебску падалі заяўкі на пікеты за якасную мэдыцыну
Актывісты кампаніі “За якасную мэдыцыну ў Віцебску” падалі заяўкі на пікеты ў гарадзкі выканкам і адміністрацыі раёнаў гораду. Мэтай пазначылі збор подпісаў пад калектыўным зваротам жыхароў гораду наконт праблем якасьці мэдычнага абслугоўваньня віцебчукоў.
Невядомыя агітуюць жыхароў Віцебску за «Русский мир»
Невядомыя агітатары наведваюць бюджэтныя арганізацыі Віцебску і агітуюць за далучэньне да Расеі. Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў: «Надоечы, да нас на працу ў бюджэтную арганізацыю прыйшоў незвычайны наведвальнік, жанчына гадоў сарака, прыстойна апранутая. Яна пачала весьці агітацыю за Расею, распавядаць, што за ёй будучыня, аб далучэньні да арганізацыі, якую яна прадстаўляе».
Актывіст дамогся закрыцьця сьметніку пад Бешанковічамі
Роўна празь месяц пасьля звароту на наўпроставую лінію актывісту Георгію Станкевічу прыйшоў адказ зь Бешанковіцкага райвыканкаму, паведамляе сайт beshankovichy.by. У лісьце паведамляецца, што Ранчыцкі мініпалігон зачынены, а вываз сьмецьця забаронены.