Полацкі суддзя Баліка напісаў артыкул пра сваіх падсудных, якіх аштрафаваў за «белыя і чырвоныя палосы»
Артыкул з глыбакадумнай назвай «Искусство – не всегда искусство, а в некоторых случаях – это преступление» быў надрукаваны ў газеце «Полацкі веснік». Суддзя суду Полацку і Полацкага раёну вырашыў распавесці, за што ён аштрафаваў дзвюх дзяўчат з г.п. Ветрына. На ягоную думку, Святлана Фірсава і Вольга Трунова «абражалі пачуцці грамадзянаў», дэманструючы «пагарду да маральных каштоўнасцяў».
У Віцебску кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка ўручыў падзякі арганізатарам рэферэндуму
У ліку дзясяткаў узнагароджаных былі намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Шарай і намеснік старшыні Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме Вячаслаў Хрол. Але сярод падзякаваных няма сяброў апазіцыйных партый і назіральнікаў ад недзяржаўных грамадскіх арганізацый.
У віцебскі драмтэатр імя Якуба Коласа прызначылі новага дырэктара
На пасаду дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа прызначылі Юлію Харкевіч, якая больш за дванаццаць гадоў працавала на пасадзе намесніка дырэктара, а з 1 снежня 2021 году была выканаўцам абавязкаў дырэктара. Новага кіраўніка прызначылі амаль праз 4 месяцы пасля звальнення Аляксандра Старых, пішуць «Народныя навіны Віцебску».
Святлану Фірсаву затрымалі за каментар пад відэа з прамовай Лукашэнкі
Жыхарка Полаччыны, паводле праваабаронцаў, якія спасылаюцца на праўладныя Тэлеграм-каналы, была затрыманаz ў Віцебску. Падставай стала тое, што 28-гадовая супрацоўніца полацкай стаматалагічнай клінікі Святлана Фірсава нібыта пакінула абразлівы каментар пад відэа з прамовай Лукашэнкі, і здарылася гэта яшчэ ў 2021 годзе.
Ворша: Мікалай Сасноўскі прызнаны палітвязнем, былы палітвязень Уладзімір Шынкевіч – на волі
54-гадовы жыхар Воршы Мікалай Сасноўскі быў асуджаны на паўтара года абмежавання волі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). Згодна з заявай беларускай праваабарончай супольнасці ад 22 сакавіка 2022 году, ён быў прызнаны палітвязнем разам з яшчэ 9-цю палітычнымі зняволенымі.
Год гістарычнай памяці: у сакавіку – толькі ўгодкі спалення Хатыні?
22 сакавіка практычна ўсе раённыя газеты Віцебскай вобласці згадалі 79-я ўгодкі знішчэння беларускай вёскі Хатынь ў 1943 годзе. Згадка пра трагедыю падчас мінулай вайны звязваецца найперш з тым, што 2022 год абвешчаны ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. Але ці толькі гэтую трагічную дату варта ўзгадваць як значную падзею гісторыі? І ці толькі пра Хатынь трэба памятаць?
Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на палітвязня Віктара Бабарыку
Адміністрацыя папраўчай калоніі №1 Наваполацку пачала ўжываць у дачыненні палітвязня Віктара Бабарыкі неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо абвясцілі адну вымову, маецца пагроза таго, што будзе ўжытае другое спагнанне.
Выйшаў на волю палітвязень Мікалай Чарняўскі
15 снежня 2020 году суд Гарадоцкага раёну асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксандр Ляшковіч прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»). Мікалай Чарняўскі цалкам адбыў прысуджаны тэрмін і выйшаў на волю.
«Русский мир» у Віцебску ў адкрытую прапагандуе вайну і нацыянальную варожасць
На інтэрнэт-рэсурсе politring.com апублікаваны артыкул даўняй калумністкі выдання Эльвіры Мірсалімавай – жыхаркі Віцебску, вядомай сваімі прарасейскімі поглядамі. Яна мяркуе, што так званая «спецаперацыя» Расеі ва Украіне – гэта « шанс на спасение» для Беларусі.
Крадзеж можа пераўтварыцца ў справу пра «дыверсію» і «тэрарызм» на чыгунцы
На Тэлеграм-канале «Міліцыя Віцебшчыны» выклалі «пакаяннае відэа» жыхара Воршы – супрацоўніка чыгункі, які прызнаецца ў тым, што скраў металічныя элементы цягі ручнога тормазу грузавога вагону. Яго затрымалі, калі на ўласным аўто ён нібыта вёз дахаты ўжо распілаваныя дэталі тармазнога механізму.