Арыштаваны жыхар Оршы не мае нічога з рэчаў і просіць дапамогі
Палітвязень аршанец Аляксей Коршун, вывезены з Расеі, знаходзіцца ў Баранавічах. Яму патрэбна маральная і фінансавая дапамога.
Будучыя змены ў выбарчым законе ў значнай меры парушаць канстытуцыйныя правы грамадзян
Цяпер улады імкнуцца як мага хутчэй унесці змены ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Як паказвае аналіз ужо агучаных уладных "хацелак" можна зрабіць адназначную выснову, што гэтыя змены кодэксе з'яўляецца максімальна эфектыўным спосабам рэпрэсіўнага рэжыму знішчыць наяўныя ў цяперашнім выбарчым законе дэмакратычныя працэдуры.
У Віцебску за абразу кіраўніка дзяржавы будуць судзіць пенсіянера
У судзе Віцебскага раёна 10 лістапада суддзя Наталля Траццякова павінна пачаць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Следства і пракуратура сышліся на тым, што Аляксандр здзейсніў злачынную дзею, якая падпадае пад усе прыкметы злачынства, у рамка ч.1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) КК РБ. Пачатак судовага пасяджэння прызначаны на 14-30, але разгляд справы будзе адбывацца ў закрытым для публікі рэжыме.
Было не шматлюдна. У Віцебску адзначылі ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Святкаванне каля помніка Леніну больш за ўсё нагадвала мерапрыемства «для галачкі». Нават кветкі ў прысутных былі аднолькавыя – чырвоныя гваздзікі, верагодна, закупленыя цэнтралізавана і раздадзеныя перад імпрэзай. Аднолькавымі былі і некалькі чырвоных сцягоў з сярпом і молатам. Дый прысутных было не шмат – пару дзясяткаў, прычым сярод іх яўна заабавязаныя з’явіцца школьнікі ды студэнты.
Цуды ідэалагічнай асветы: у наваполацкім дзіцячым садку з’явілася лялька «Патрыёцік»
Ляльку ўласнымі рукамі пашыла тэхнічная работніца ясляў-садка №25 Наталля Гвоздзева. Гэта выява хлопчыка ў ільняных нагавіцах, белай кашулі і камізэльцы. Лялька стала «сімвалам аўтарскай адукацыйнай праграмы, накіраванай на фармаванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці»,—піша наваполацкая “Новая газета”. Паводле мясцовых журналістаў, цягам году “новы казачны герой” наведае ўсе групы дзіцячай установы з пазнавальнымі заняткамі.
Сяржант збіў радавога і за гэта суд пазбавіў яго волі на тры гады
Суддзя суда Лепельскага раёна Дзмітрый Васюк 21 кастрычніка ў памяшканні клуба вайсковай часці 71327 (19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады) ў адкрытым судовым пасяджэнні вынес прысуд у дачыненні да сяржанта В., які збіў падпарадкаванага яму салдата - радавога Г. Следства кваліфікавала дзеянні малодшага камандзіра ў рамках ч.2 арт.455 (Злоўжыванне ўладай, бяздзейнасць улады або перавышэнне ўлады) КК Рэспублікі Беларусь. Суд палічыў злачынства даказаным і прызначыў В. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады, а таксама пазбавіў падсуднага воінскага звання "сяржант".
Хутка пачнецца суд над палітзняволенай Эмай Сцяпулёнак
Працэс прызначаны на 10 лістапада і пройдзе ў памяшканні суда Міёрскага раёна. Яго ў 11-30 пачне старшыня суда суддзя Ірына Яскевіч і правядзе ўсе паседжанні ў закрытым рэжыме. Следства і пракуратура лічаць, што Эма Антонаўна здзейсніла злачынствы, у рамках ч. 1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ.
Палітвязень з Пастаўшчыны Андрэй Новікаў адбыў тэрмін пакарання, але яго адразу перадалі расейскай ФСБ
Андрэй Новікаў выйшаў на волю з бабруйскай ПК № 2 31-га кастрычніка 2022 г. Але дахаты не прыехаў – яго забралі супрацоўнікі расейскай ФСБ. Ён быў асуджаны да двух з паловай гадоў зняволення паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 371 Крымінальнага Кодэкса (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). Пасля затрымання па першым артыкуле яго вывезлі за беларускую мяжу і зрабілі «неўяўздным».
У Віцебскай вобласці завяршылася імітацыя абмеркавання законапраекта УНС
У Віцебскай вобласці 2 лістапада скончыўся двухтыднёвы марафон па абмеркаванні законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Калі прааналізаваць як у дзяржСМІ асвятляўся працэс абмеркавання і цікавасць да яго з боку чытачоў, то можна зрабіць адназначную выснову аб тым, што гэтая прапагандысцкая акцыя для ўладаў скончылася гучным правалам.
У Віцебску судзяць палітвязня Сяргея Грыбовіча з Докшыцаў
Судовы працэс над 54-гадовым Сяргеем Грыбовічам распачаўся ў абласным судзе, ягоную справу разбірае суддзя Яўген Буруноў. Сяргея Грыбовіча затрымалі ў пачатку сакавіка і першапачаткова выставілі абвінавачанне па двух артыкулах: па арт. 130 Крымінальнага Кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 361-3 Крымінальнага Кодэксу (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). У судзе агучылі ўжо 5 артыкулаў, паводле якіх вінавацяць палітвязня.