Суддзя Талачынскага райсуду, якая карала людзей па палітычных справах, атрымала падвышэнне
21 ліпеня Наталля Барысавец прысудзіла штраф памерам 1110 рублёў шматдзетнай маці, пакараўшы яе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. І літаральна праз два тыдні яе прадстаўлялі на новай пасадзе новаму калектыву – яна стала старшынёй Сенненскага раённага суда. Былую старшыню Інну Досаву ссунулі ў шэраговыя суддзі.
З’явілася петыцыя за наданне вуліцы ў Віцебску імя Генадзя Бураўкіна
Стваральнікі звароту, адрасаванага ў гаравыканкам, нагадваюць пра значную ролю Бураўкіна ў жыцці краіны: ён быў выбітным паэтам, а таксама дзяржаюным дзеячам. З 1980 па 1990 гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10 i 11 склiканняў. З 1990 па 1994 гады займаў пасаду Пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый – першага ў гiсторыi незалежнай Беларусi. Таксама Бураўкін у 1994-1995 гадах быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі. У петыцыі выказваецца просьба або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу
За падтрымку Украіны ўлады арыштавалі на 13 сутак працаўніка «Паліміра»
Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 27 ліпеня пастанавіла за правядзенне недазволенага ўладамі пікета ў сацыяльных сетках арыштаваць на 13 сутак апаратчыка палімерызацыі цэха №102 ААТ "Нафтан" завода "Палімір" бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага.
Пакаранне на палітвязняў за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыям папраўчых устаноў парушаюць іх правы на свабоду
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь мае арт. 411: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да аднаго года". Але ёсць юрыдычныя падставы для таго каб яго трэба выключыць з крымінальнага закона, бо прыцягненне да адказнасці па арт. 411 парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.
За здзек над чырвона-зялёным сцягам улады пакаралі жыхара Віцебска “хатняй хіміяй”
Суддзя суду Першамайскага раёна Юрый Урбан 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў маладому чалавеку кару ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.
Супрацоўніцу Талачынскага лясгаса аштрафавалі на 1110 рублёў «за экстрэмізм»
Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. У той самы дзень у Талачынскам райсудзе была асуджана да такога самага штрафу яшчэ адна жанчына з трыма дзецьмі – Вольга Кубарская. Яе судзіла Алеся Саян, якая толькі нядаўна пачала кар“еру суддзі. Абедзьвюх жанчын аштрафавалі з распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў – рэпосты ў сацыяльных сетках з інтэрнэт-рэсурсаў, якія ў Беларусі прызаныя «экстрэмісцкімі».
Раённыя арганізацыі БП "Белая Русь" адсутнічаюць на сайце Вітаблвыканкама як зарэгістраваныя палітычныя структуры
У Віцебску 9 жніўня ўручылі пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі 25 раённым аддзяленням Беларускай партыі "Белая Русь". Аднак на сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, раённыя арганізацыі БП "Белая Русь" адсутнічае ў спісе, у якім пералічаны ўсе 200 дзейныя або ліквідаваныя арганізацыйныя структуры беларускіх палітычных арганізацыяй.
За адміністраванне сацыяльных сетак і рэпосты штраф 120 базавых велічыняў і канфіскацыя тэлефона
Суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка прысудзіў маладой жанчыне з Глыбокага Надзеі Маліноўскай 25 ліпеня штраф памерам 4440 беларускіх рублёў і канфіскаваў тэлефон “Samsung A41”.
Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі праводзіць праверку па факце ўдзелу ў ваенізаваным мерапрыемстве гурта «Перевал»
Музычны гурт «Перевал» выступаў у Наваполацку падчас фестываля патрыятычнай і армейскай песні «Синева». Песня «Синева» («Расплескалась синева, расплескалась») лічыцца неафіцыйным гімнам дэсантных войскаў, і падчас фестывалю адзначаліся 50-я ўгодкі яе стварэння. Гурт «Перевал» складаецца з прадстаўнікоў Даўгаўпілсскага цэнтра садружнасці ветэранаў Афганістана (AFGĀŅU VETERĀNU DAUGAVPILS SADRAUDZĪBAS CENTRS "PEREVAL") . На сцэну яго ўдзельнікі выйшлі ў паласатых цяльняшках у блакітных берэтах.
За пікет з сацыяльных сетак улады аштрафавалі на буйную суму жыхарку Оршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікету ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў аршанку Інгу Тыльчык.