Жанчыну абвінавацілі па двух артыкулах – частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) і частцы 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). Па першым артыкуле Надзеі прысудзілі 25 базавых велічыняў штрафу, па другім – 95, што агулам склала 120 базавых велічыняў.
Яе вінавацілі ў тым, што пры адміністраванні сацыяльных сетак “Вольнага Глыбокага” яна рабіла рэпосты матэрыялаў прызнанага ўладамі экстрэмісцкім фармаваннем польскага тэлекагнала “Белсат”, а таксама размясціла выяву “Пагоні”, бел-чырвона-белага сцяга і надпісу “Жыве Беларусь”. Апошняе ўлады расцанілі як пікет, які прайшоў без дазволу Глыбоцкага райвыканкама.
Нагадаем, прадукцыя старонкі “Вольнае Глыбокае” ў сацыяльнай сетцы Instagram і ў “Вконтакте” былі прызнаныя экстрэмісцкімі 26 чэрвеня 2023 года па рашэнні Глыбоцкага суда.
Газета “Вольнае Глыбокае” па эканамічных прычынах спыніла сваё існаванне напрыканцы 2020 года і з 2021 года ўжо не выходзіла. Адзінае незалежнае друкаванае выданне праіснавала ў рэгіёне 26 год.
У кастрычніку 2021 года пракуратура Віцебскай вобласці абмяжоўвала доступ да сайта vglybokaye.by. Цяпер, відаць, дайшла чарга і да сацыяльных сетак выдання.
Раіса Хахлова