Чацвер, 05 Верасень 2024
Былога палітвязня Дзяніса Хаўханава, раней асуджанага за абразу Аляксандра Лукашэнкі, зноў будуць судзіць
Цяпер у суд Першамайскага раёна яго выклікаюць за «распаўсюд экстрэмізму». 6 верасня адміністрацыйную справу, распачатую паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, будзе разбіраць суддзя Вольга Клімкова. Дзяніс Хаўханаў, асуджаны раней за абразу Аляксандра Лукашэнкі, менш чым год таму вызваліўся з бабруйскай ПК №2, цалкам адбыўшы тэрмін зняволення.
Апублікавана ў
Палітвязьні