На гэтым тыдні на Віцебшчыне прайшлі 10 судоў па «палітычных» адміністрацыйных справах
Гэта статыстычныя звесткі, якія базуюцца на дадзеных з адкрытых крыніц. Але вядома, што шмат якія суды за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне ў інтэрнэце» праходзяць «явачным парадкам» - калі людзей затрымліваюць і судзяць цягам 72 гадзін. Вельмі часта такія працэсы не трапляюць у расклады працы судоў на сайце электроннага судаводства.
17 верасня на Віцебшчыне прайшлі два суды па «народных» адміністрацыйных артыкулах
Гэта вынікае з інфармацыі судовых раскладаў. Насамрэч падобных адміністрацыйных спраў магло быць і болей, бо не ўсе суды Віцебскай вобласці падаюць звесткі пра сваю працу для размяшчэння на сайце Вярхоўнага суда. Таксама часта здараюцца выпадкі, калі суды па «народных» адміністрацыйных артыкулах у раскладах не згадваюцца ўвогуле, а працэсы праводзяцца «явачным парадкам» - цягам 72 гадзін пасля затрымання «правапарушальніка». Але прынамсі пра гэтыя два выпадкі вядома дакладна.