Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на плянаванае спатканьне ў папраўчую калёнію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага году пасьля пераводу з калёніі ў Навасадах. Нечакана высьветлілася, што Жамчужнага ў калёніі няма. Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў абаронцу, што з 10 ліпеня палітвязень пераведзены ў калёнію №9, якая знаходзіцца ў Горках.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пасьля месячнага маўчаньня палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў ліст у адрас віцебскіх праваабаронцаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

«Мяне перавялі ў ПК №11 [папраўчая калёнія №11, г. Ваўкавыск – рэд.]. Я расцэньваю гэта як перамогу над адміністрацыяй ПК №14 [ст. Навасады, Барысаўскі р-н], бо дастаў доказы фальшаваньня ўсіх маіх парушэньняў рэжыму шляхам апытаньня сьведак-вязьняў. Яны далі пісьмовыя паказаньні на маю карысьць і папрасілі запрасіць іх у суд», – паведаміў палітвязень у чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам.

Апублікавана ў Палітвязьні