У Паставах прайшлі вобшукі і масавыя затрыманні сярод жыхароў горада
Вобшукі адбыліся прынамсі ў 11 чалавек. Траіх затрымалі, а аднаго з іх сілавікі звезлі ў Мінск. Нагодай для масавага пераследу жыхароў Паставаў мясцовыя называюць пратэсты 2020 года і крытыка кіраўніка раёна. Вядомыя імёны траіх затрыманых — гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка і Сяргей Ляўко, якога губазікаўцы забралі ў Мінск.
Улады прызналі "экстрэмістам" палітвязня Леаніда Судаленку
Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” даведаўся з ліста жонкі пра “статус экстрэміста”, у якім ён апынуўся з падачы чыноўнікаў беларускага Міністэрства ўнутраных спраў. Ён адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады ў папраўчай калоніі №3, якая размешчана ў п. Віцьба Віцебскага раёна.
Кіраўніца пашуковага атраду прапануе стварыць новы «Курган дружбы» на памежжы
Са згоды ўладаў Латвіі ў сёлета ў лістападзе была разбурана частка «Кургана дружбы» – савецкага мемарыяльнага комплексу, узведзенага ў 1959 года на стыку межаў Беларусі, Расеі і Латвіі. Прыняўшы цвёрдую пазіцыю наконт знішчэння помнікаў савецкага перыяду, латвійскі ўрад пастанавіў разбурыць тую частку кургана, якая знаходзілася на тэрыторыі Латвіі. Але ў Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай», «фальсіфікацыяй гісторыі» і горача асуджана праўладнымі прапагандыстамі. Неўзабаве з’явіліся і прапановы «аднавіць гістарычную справядлівасць: з ідэяй стварыць новы курган выступіла кіраўніца наваполацкага пашуковага атраду Святлана Камагорцава.
Прадстаўнікі грамадскасці праінспектавалі ўмовы ўтрымання ў СІЗА і на “хіміі”, і прызналі іх задавальныючымі
У лістападзе старшыня Уладзімір Каташук і 3 сябры абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама наведалі 2 папраўчыя ўстановы, якія размешчаны ў Віцебску. Іх суправаджалі выконваючы абавязкі намесніка начальніка УДВП па Віцебскай вобласці Галыня і старшы пракурор пракуратуры Віцебскай вобласці Стурын. Гэта першае і пакуль адзінае падобнага роду мерапрыемства з удзелам сяброў ГНК у 2022 году.
Мікалай Статкевіч у медсанчастцы, да яго не пускаюць адваката
Пра гэта стала вядома Марыне Адамовіч, жонцы зняволенага палітыка. «У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў. Я не хвалююся – я крычу», напісала спадарыня Марына ў Фэйсбуку. Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Палітвязень знаходзіцца ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13, і забарону сустрэч з адвакатам адміністрацыя ПК называе «клопатам пра здароўе» апошняга.
Дэпутат-«палатачнік» Віктар Нікалайкін справаздачыўся перад электаратам
Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі стала зразумела, што ў 2022 годзе актыўнасць дэпутата не павялічылася, нягледзячы на тое, што праз год, павінна пачацца кампанія па выбарах ў Палату прадстаўнікоў новага складу, у якой, верагодна, Нікалайкін захоча паўдзельнічаць.
У Верхнядзвінску затрымалі актывістку Валянціну Болбат. Дзе яна – невядома
22 лістапада ў яе дома правялі ператрус, а саму спадарыню Валянціну некуды павезлі. Дагэтуль яе тэлефоны не адказваюць. Падобна, што ператрус можа быць звязаны з масавым ціскам на актывістаў руху «За Свабоду», які адбываецца ў апошнія дні.
Паэта і барда Георгія Станкевіча затрымалі, каб дапытаць пра рух «За Свабоду»
22 лістапада а 7-й раніцы да Георгія Станкевіча ў вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну прыехалі міліцыянты. Вядомага ў рэгіёне паэта, барда і рэдактара незалежнага сайта beshankovichi.by павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у ягонай кватэры. Сам спадар Георгій стала жыве ў вёсцы, і ў кватэры ягоных рэчаў практычна няма. Аднак міліцыянты пільна агледзелі пустыя пакоі, і, не знайшоўшы нічога, пачалі распытваць гаспадара пра рух «За Свабоду».
У Віцебску жыхары змагаюцца з камунальшчыкамі з дапамогай інфармацыйных пляцовак
Жыхары Віцебска даўно і шмат скардзяцца на адсутнасць эфектыўнай работы жыллёва-камунальных службаў і вельмі незадаволены адсутнасцю належнага кантролю за ЖКГ з боку гарадскіх улад і кантралюючых дзяржаўных органаў. Для выпраўлення непрымальнай сітуацыі актывісты выкарыстоўваюць розныя інфармацыйныя пляцоўкі, у тым ліку і рэсурс «Зручны горад».
У навучальных установах Полацкага раёну рэалізуюць праект «Антибуллинг»
Назва праекту паходзіць ад ангельскага слова «bullying» – запалохванне, фізічны або псіхалагічны тэрор з боку групы раўнагодкаў, форма жорсткіх зносінаў, калі больш моцная ў фізічным ці псіхічным сэнсе асоба або групоўка трымае ў страху аднаго чалавека. Праект накіраваны на тое, каб навучыць падлеткаў змагацца з цкаваннем і запалохваннем у вучнёўскім калектыве.