У Віцебску прайшоў супольны пікет кандыдатаў ад партыі БНФ і руху «За Свабоду»
Апошні супольны пікет у Віцебску правялі сябры Партыі БНФ і Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18), Аляксандар Ільінец (Віцебская-Горкаўская №17) і Ўладзімер Сіманковіч (Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга №19).
Кандыдатка Эльвіра Мірсалімава пікетавала ў Віцебску з расейскім трыкалёрам
Кандыдатка ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Эльвіра Мірсалімава зладзіла 8 лістапада пікет, на якім у якасьці нагляднай агітацыі карысталася сьцяжкамі Расейскай Фэдэрацыі. Сымбаль суседняй дзяржавы суседнічаў на агітацыйным стэндзе з беларускім дзяржаўным і партыйным сьцягамі.
На пікеце ў Віцебску кандыдат Гаўруцікаў падтрымаў зьнятых з выбараў берасьцейцаў
7-га лістапада каля піраміды «Марка-сіці» ў Віцебску правёў агітацыйны пікет кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 сябра Партыі БНФ і Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў. Падчас пікету Гаўруцікаў выказаў салідарнасьць зь берасьцейскімі выбарцамі ў іх змаганьні супраць будаўніцтва небясьпечнага для гораду акумулятарнага заводу.
Віцебскія ўлады забаранілі ладзіць агітацыйны пікет, які ўжо адбыўся
Актывісты «Народнай Грамады» атрымалі забарону на правядзеньне агітацыйных пікетаў у Віцебску ўжо пасьля таго, як гэтыя пікеты правялі. Аб іх правядзеньні паведамлялі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну яшчэ 24 кастрычніка, адказ з адмовай атрымалі ажно 4 лістапада…
Кіраўнік руху «За свабоду» заклікаў на пікеце ў Віцебску галасаваць за Сіманковіча
Сябра руху «За Свабоду» Уладзімер Сіманковіч вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19. У нядзелю 3 лістапада падтрымаць яго прыехаў у Віцебск кіраўнік руху Юрась Губарэвіч. У гэты ж дзень ён выступаў і ў Наваполацку – на агітацыйным пікеце, які ладзіла актывістка руху Вольга Дамаскіна.
У Віцебску правялі пікет з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў
У цэнтры Віцебску 27 кастрычніка прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў і ўсіх нявінна асуджаных грамадзян. Яна адбылася ў межах агітацыйнага перадвыбарчага пікету кандыдата ў дэпутаты Уладзімера Арцымана. Падобныя пікеты ладзіліся адначасна ў іншых гарадах Беларусі – у Менску, Горадні, Маладэчне, Гомлі, Берасьці...
У Полацку адмянілі пікет: ЖКГ запатрабавала 2020 рублёў за паслугі
У Полацку 7 кастрычніка меўся адбыцца пікет, прымеркаваны да Сусьветнага дня барацьбы за годную працу, але арганізатары вымушаныя былі яго адмяніць. За абслугоўваньне пікету, заяўку на правядзеньне якога падавалі двое жыхароў Полацку зь ініцыятывы Свабоднага прафсаюзу, ЖКГ запатрабавала аж 2 тыс. 20 рублёў…
“Жывем як у турме…” Пэнсіянэр зладзіў пікет пад сьценамі віцебскага СІЗА - відэа
Віцебскі пэнсіянэр і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімер Мацкевіч зладзіў перадвыбарчы пікет пад сьценамі віцебскага сьледчага ізалятару. На думку Мацкевіча, уся нашая краіна ператварылася ў адну вялікую турму, а ўсе грамадзяне – у яе вязьняў. “Дык дзе ж яшчэ зьбіраць подпісы, калі не пад сьценамі вязьніцы?” – кажа пікетоўца.
Мікола Статкевіч у Полацку: Гэта вельмі злы на ўладу рэгіён…
У Полацку і Наваполацку 28 верасьня адбыліся пікеты ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Падтрымаць кандыдатаў ад “Народнай Грамады” прыехаў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.
На пікеце ў Віцебску зноў правакацыя: зламалі дрэўка сьцяга, ледзь не дайшло да бойкі
На перадвыбарчым пікеце “Народнай Грамады” у Віцебску, на якім прысутнічаў старшыня партыі Мікола Статкевіч, невядомы мужчына зламаў дрэўка бел-чырвона-белага сьцягу. Аднак на гэтым канфлікт ня скончыўся…