- Катэгорыя: Вясна
Тэрытарыяльная выбарчая камісія (ТВК) Гарадзенскага раёна адмовіла доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэю Коце ў акрэдытацыі. Андрэй Коця быў вылучаны назіральнікам на сходзе Беларускага Хельсінкскага камітэту. 19 траўня ён прыйшоў на першае пасяджэнне ТВК, на якім абіралася кіраўніцтва камісіі. Ужо напрыканцы пасяджэння, калі Коця пайшоў рэгістравацца, узнікла праблема.
- Катэгорыя: Вясна
На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік яшчэ 14 траўня накіраваў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Віцебскі гарвыканкам з просьбай паведаміць дзень, час і месца сумеснага паседжання выканкамаў і мясцовых саветаў дэпутатаў для фарміравання адпаведна абласной і раённых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Аляксандр Буракоў выйшаў з магілёўскага ІЧУ пасля 10-суткавага арышту. Менавіта так яго пакаралі за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ (артыкул 23.34 КаАП). Пры гэтым Буракоў не ўдзельнічаў у масавым мерапрыемстве, а выконваў свае праваабарончыя абавязкі. Суткі Аляксандр Буракоў правёў у адзіночнай камеры. Але гэта ніяк не звязана з мерамі бяспецы пры ў сітуацыі COVID-19, лічыць праваабаронца:
- Катэгорыя: Вясна
Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце ён атрымаў 30 сутак. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў. Відэа з суда апублікаваў тэлеграм-канал "Краіна для жыцця".
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
- Катэгорыя: Вясна
Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта, не пазней за 18 мая мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ў перыяд з 21 траўня па 19 чэрвеня 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
Не пазней 18 траўня мяcцовыя райвыканкамы павінны былі вызначыць месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
- Катэгорыя: Вясна
На пасяджэнні ЦВК 19 траўня працягваўся разгляд заяў на на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
19 траўня суд Цэнтральнга раёна Менску агучыў вырак Піліпу Шаўрову: яго прызналі вінаватым у хуліганстве і ў пашкоджанні маёмасьці ды аштрафавалі агулам на 50 базавых, гэта 1350 рублёў. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".