Акцыя групы "кандыдатаў пратэсту" каля ЦВК 15 траўня. Фота: Радыё Свабода". У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Па словах Адамовіч, затрыманы каля 10 чалавек, сярод іх актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, "кандыдатка пратэсту" Анжаліка Жэлезнякова. Прозвішчы астатніх высвятляюцца.

Людзі ў цывільным заходзілі ў судовыя залі, дзе ў той час ішло абскарджванне пастановаў Цэнтрвыбаркаму аб нерэгістрацыі часткі ініцытыўных груп, і выводзілі ўніз да аўтобуса. Тры супрацоўніка міліцы ў форме, якія стаялі ў калідоры, ніяк не ўмешваліся.

Па апошняй інфармацыі, усіх затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Сяргей Спарыш паспеў зняць кароткае відэа падчас аднаго з затрыманняў.

Інфамацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: У Вярхоўным судзе затрымалі каля 10 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць "кандыдатаў пратэсту"