Андрэй Зуеў і Артур Сінега сёння, чацвёртага чэрвеня,былі асуджаныя судом горада Наваполацка да 15 сутак арышта кожны. Судовае паседжанне адбывалася анлайн. Але юнакі пакуль яшчэ не ўзятыя пад арышт.

Андрэй Зуеў. Фота: Віцебская Вясна
Андрэй Зуеў. Фота: Віцебская Вясна

Андрэй Зуеў з'яўляецца валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Раней ён распавядаў, што ўтрэцяга чэрвеня да яго ў кватэру грукаліся міліцыянеры, а потом пільнавалі яго пад домам. Таксама Андрэй Зуеў ужо адбываў 7 сутак арышту за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага.

Артура Сінегу, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, таксама затрымалі трэцяга чэрвеня, каля 17.30 вечара. На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.

Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў па ўсёй Беларусі

З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

Крыніца: Суды ў Наваполацку скончыліся арыштам