Аляксей Паўлоўскі Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Дзмітрыева, напісаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на прымусовы збор подпісаў на прадпрыемствах горада за Аляксандра Лукашэнку. У якасці прыкладу прывёў Магілёўскае ААТ "Ольса", дзе подпісы збіралі ахоўнікі "па даручэнні дырэктара прадпрыемства".

Аляксей Паўлоўскі прасіў ЦВК правесці праверку, спыніць збор подпісаў з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу на прадпрыемствах горада і патрабаваў пазбавіць ініцыятыўную групу дзейнага прэзідэнта рэгістрацыі.

У сваім адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай, ЦВК напісала:

"У сувязі са зваротам, які датычыцца выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння А. Г. Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты, адзначаем, што Вы прысвоілі ўяўныя паўнамоцтвы дзейнічаць ад нявызначанага кола асобаў".

Таксама ЦВК спаслалася на тое, што ў звароце не прыводзіцца канкрэтных звестак аб парушэннях пры зборы подпісаў. У гэтай сувязі прыняць меры рэагавання ЦВК не ўяўляецца магчымым.

Яшчэ адзін зварот з гэтай нагоды Аляксей Паўлоўскі накіраваў у Ленінскую РВК г. Магілёва, у ЦВК і старшыні алімпійскага камітэта.

Валянцін Стэфановіч: ЦВК павярхоўна падышла да пытання выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў

Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментаваў рашэнне ЦВК адносна выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, праваабаронцам стала вядома пра ціск на бацькоў Аляксея Нікеценкі, які напісаў у раённую выбарчую камісію заяву аб адкліканні пастаўленага ім раней подпісу за Аляксандра Лукашэнку.

"Я раскайваюся ў сваім учынку". Магілёўцы адклікаюць свае подпісы ў падтрымку Лукашэнкі

У рэдакцыю часопіса MSPRING.ONLINE даслалі асаблівыя дакументы. Гэта заявы двух жыхароў аднаго з інтэрнатаў [адрас ёсць у рэдакцыі] Магілёва – Гарбузавай А.М. і Нікіцёнка А.У., – паводле якіх яны вырашылі адклікаць свае подпісы за дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: ЦВК адказала актывісту: "Вы прысвоілі ўяўныя паўнамоцтвы дзейнічаць ад нявызначанага кола асобаў"