5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў. Алена Маслюкова з Салігорску паведамляе, што ўчора каля ўваходу на ўчастак №10 стаялі дзве лаўкі, а сёння яны зніклі. Назіральніца адзначае, што зніклі і дзве лаўкі, якія знаходзіліся на вуліцы каля выбарчага ўчастку. Калі Алена Маслюкова запыталася, дзе яны падзеліся, а дырэктарка школы, якая з'яўляецца і старшынёй камісіі, пажала плячыма і сышла.

Ілля Шапаткоўскі. Фота tut.by Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку".

5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў. Алена Маслюкова з Салігорску паведамляе, што ўчора каля ўваходу на ўчастак №10 стаялі дзве лаўкі, а сёння яны зніклі. Назіральніца адзначае, што зніклі і дзве лаўкі, якія знаходзіліся на вуліцы каля выбарчага ўчастку. Калі Алена Маслюкова запыталася, дзе яны падзеліся, а дырэктарка школы, якая з'яўляецца і старшынёй камісіі, пажала плячыма і сышла.

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на незалежных назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

Напрыканцы першага дня датэрміновага галасавання на некаторых выбарчых участках вывесілі пратаколы без адпаведных подпісаў.  Так, на ўчастку №102 Фрунзенскага раёна г. Мінска ў пратаколе пазначана, что было выдадзена 37 бюлетэняў выбаршчыкам, аднак ні подпіса сябры камісіі Жалезнай Г., ні старшыні камісіі Каржанеўскай Г. у ім няма. 

Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збірае выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны. Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляюць, што курсантам Ваеннай акадэміі ў Мінску не дазваляюць галасаваць у асноўны дзень галасавання (9 жніўня). Ім паведамілі, што ўсе строем ідуць галасаваць у той дзень, у які ім скажуць.

Назіральніца з Брэста Ганна Багдановіч звярнулася ў УВК 36 Маскоўскага раёна Брэста па дазвол рабіць фотаздымку на ўчастку для галасавання.

У Мінску 5 жніўня на ўчастку для галасавання №64 Заводскага раёна затрымана незалежная назіральніца Іна Дабратвор. Супрацоўнікі міліцыі яе павезлі ў РУУС Заводскага раёна для складання пратаколу.

Агітацыйны пікет кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у Мінску 19 ліпеня. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  Улады працягваюць чыніць перашкоды правядзенню перадвыбарчых пікетаў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у розных гарадах Беларусі. "Радыё Свабода" зрабіла агляд такіх сітуацый за 4 жніўня па Міншчыне.