Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч атрымаў адказ на свой ліст да сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, якая у статусе падазраванай па крымінальнай справе, знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА г. Жодзіна.

23 кастрычніка ў гарадах Беларусі міліцыя працягвае паляваць і затрымліваць людей. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Павел Сапелка. Фота: ПЦ "Вясна" Учора Цэнтральны раённы суд Мінска прызнаў экстрэмісцкімі тэлеграм-канал NEXTA Live і яго лагатып. Канал, на думку ўладаў, публічна заклікаў да масавых беспарадкаў. У Беларусі зараз абмяжуюць доступ не толькі да самага каналу NEXTA Live, але і да рэсурсаў з аналагічнымі назвамі. Што азначае рашэнне суда па справе NEXTA, ці дапамагла адміністратарам змена назвы на "НЕХТА" і што цяпер пагражае беларусам за рэпосты з канала — тлумачыць "Новай газеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

Ілюстрацыйнае фота: officelife.media У пятніцу 23 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

20 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Праваабрончы цэнтр “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" правялі прэс-канферэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека ў Беларусі".

Пікет каля адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля. На працягу 22 кастрычніка ў Навабеліцкім раёне Гомеля затрымалі і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання не менш за восем чалавек.

Па стане на 22 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 102 палітвязні. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 22-гадовага Арцёма Касакоўскага затрымалі 27 верасня, яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Мама Арцёма Святлана Мікалаеўна распавяла "Вясне", як пераканалася, што выхавала сына правільна.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі вітае выбар Еўрапейскага парламента пры вызначэнні лаўрэатаў штогадовай прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава за 2020 год.

Будынак Еўрапарламента ў Страсбургу. Прэзідыум Еўрапейскага парламента назваў 22 кастрычніка лаўрэата прэміі "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава за 2020 год. Прэмію сёлета атрымала  дэмакратычная апазіцыя Беларусі, прадстаўленая Каардынацыйнай радай, ініцыятывай адважных жанчын, а таксама палітыкамі і дзеячамі грамадзянскай супольнасці