Акцыя на Дзяды ў Мінску, фота "Радыё Свабода" У нядзелю першага лістапада ў Мінску праходзіць акцыя Дзяды. У 14.00 дэманстранты сабраліся каля парку Чалюскінцаў і затым рушылі ў бок Курапатаў. Адбываюцца кропкавыя затрыманні. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.  Раней юрыст "Вясны" Павел Сапелка аналізаваў становішча бяздомных людзей ва ўмовах крызісу каранавіруснай інфекцыі: як і дзе яны могуць атрымаць сродкі індывідуальнай абароны і знаходзіцца ў самаізаляцыі або каранціне. Зараз жа "Вясна" вырашыла разабрацца больш падрабязна, як пандэмія паўплывала на харчаванне бяздомных і на дзейнасць валанцёрскіх ініцыятыў, якія дапамагаюць у гэтым, а таксама ці ёсць тут падтрымка з боку дзяржавы і ці існавала яна да наступлення каронавіруса.

Тамара Шчапёткіна. Фота: ПЦ "Вясна". Яшчэ 28 жніўня на падставе інфармацыі, размешчанай у групе “Чэсныя людзі г. Бяроза”, у дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Тамары Шчапеткінай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 188 (Паклёп) і 189 (Знявага) Крымінальнага кодэксу.

Пасля 15-сутачнага арышту з СІЗА горада Баранавічы (на тэрыторыі гэтай установы апошнім часам пачалі змяшчаць затрыманых у Мінску) 30 кастрычніка выйшаў праваабаронца і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі. Яго затрымалі 15 кастрычніка на першым маршы людзей з інваліднасцю. Туды ён прыйшоў у якасці праваабаронцы – каб паманіторыць, як праходзіць марш. Марш людзей з інваліднасцю 15 кастрычніка. Фота: TUT.BY

Ігар Аліневіч і Дзмітрый Разановіч У ноч з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі была затрыманая група анархістаў. Сярод іх — Ігар Аліневіч, Дзмітрый Разановіч і яшчэ адзін чалавек, прозвішча якога пакуль невядомае. Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

затрыманне медыкаў у Брэсце 30 кастрычніка. Фота: TUT.BY У апошні кастрычніцкі дзень пераслед людзей па палітычных матывах працягваецца ў Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, і іншыя формы ціску.

Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці затрымалі 16-гадовага школьніка па падазрэнні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.  "На днях устаноўленыя і затрыманыя актывісты беспарадкаў, якія прайшлі 10 жніўня ў абласным цэнтры. Так, 16-гадовы навучэнец 11 класа адной са школ Брэста, удзельнік нефармальнага моладзевага руху, які прапагандуе ідэі неанацызму, кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку", — піша ведамства.

Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху. Вядома, што сярод затрыманых таксама журналістка Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і толькі вызвалены Аляксандр Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе – высвятляецца.

У Беларусі з пачаткам пратэстаў супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах пад крымінальны пераслед патрапілі дзясяткі футбольных фанатаў. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 КК), дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС (арт. 364 КК). Аб пільнай увазе ўладаў да фанатаў не хавае і Міністэрства ўнутраных справаў. 17 кастрычніка ў прэс-службе ведамства адзначылі, што "захоўваецца прыхаваная актыўнасць і схільнасць да дэвіянтных паводзін асобнай катэгорыі асоб: анархістаў і футбольных фанатаў". Гэта азначае, што гэтыя групы знаходзяцца на асаблівым кантролі ў праваахоўнікаў. Калі практыка пераследу анархістаў за іх погляды і перакананні ў Беларусі мае месца даўно, то крымінальны пераслед фанатаў упершыню набыло такія маштабы. Праваабаронцы «Вясны» сабралі некаторыя факты пераследу футбольных фанатаў у Беларусі. Некаторыя з фанатаў прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі. Некалькі разоў у МУС паведамлялі аб затрыманні фанатаў, акцэнтуючы ўвагу на іх перакананнях: праварадыкальныя або леварадыкальныя. Пры гэтым сілавікі затрымліваюць і тых, і тых. Так, 23 кастрычніка МУС паведаміла, што ў Жлобіне за ўдзел у масавых беспарадках затрымалі "праварадыкальнага фаната". Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што прозвішча 25-гадовага хлопца – Мікалай Дзянісевіч. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яго затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і АМАПа. 

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Марцін Шульц (Бундэстаг, Германія), Анджэй Галіцкі (Еўрапейскі парламент, Польшча) і Юрген Мартэнс (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Андрэя Войніча, Сяргея Коршуна і Уладзіміра Дударава. Марцін Шульц, дэпутат Бундэстага і былы прэзідэнт Еўрапарламента, узяў “шэфства” над Андрэем Войнічам. Ён заявіў: