У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама за ўдзел у масавых беспарадках, альбо за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У Слоніме вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Кучынскаму, якога звінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ). Суддзя Аляксандр Ярмолік 4 лістапада прызнаў яго вінаватым і пакараў двумя гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Кучынскі таксама павінен выплаціць тысячу рублёў супрацоўніку міліцыі Максіму Герасімчыку ў якасці кампенсацыі за маральны ўрон.

Як паведаміла Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна", ад імя палітвязня каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1.  Так, днямі маці аднаго з вязняў атрымала "адказ" ад Марфы, дзе тая ў фарбах піша пра "фашыстаў з КДБ і ГУБАЗіК" і "абвінавачванні ў адміністраванні чатаў".

Пад час судовага паседжання 2 лістапада. У беларускіх судах 5 лістапада разглядаюцца адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава.

Следчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» абвінавачанні паводле трох крымінальных артыкулаў. Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293 КК)​, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342)​; распалванні сацыяльнай варожасці паводле прафесійнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130)​. «Падчас вывучэння інфармацыі, размешчанай у тэлеграм-каналах, зафіксаваныя неаднаразовыя факты заклікаў да пратэстаў, блакавання дарог, страйкаў, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перамяшчэння. Атрыманыя вынікі псіхалінгвістычнай экспертызы, праведзенай экспертамі ГКСЭ, далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы і пацвярджаюць высновы следства», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Максім Кучынскі. Фота: Газета Слонімская У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама за

Незалежныя эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі адмовіцца ад пераследу жанчын-праваабаронцаў у кантэксце масавых пратэстаў, якія праходзяць у краіне са жніўня гэтага года. Яны асудзілі ўвядзенне Мінскім крымінальнай адказнасці за праваабарончую дзейнасць. "У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, ад жанчын, якія адстойваюць правы чалавека, патрабуецца асаблівая мужнасць", — заявіла Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лалор. Яна дадала, што жанчыны, якія прыходзяць на дапамогу іншым людзям, пацярпелым у ходзе падаўлення пратэстаў, самі становяцца ахвярамі рэжыму.  Так, у перыяд з 6 верасня па 6 кастрычніка ў сувязі са сваёй праваабарончай дзейнасцю падчас пратэстаў пацярпелі, па меншай меры, тры жанчыны. 

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты Бундэстага Саскія Эскен (СПДГ), Гізела Мадэрла (ХДС) і Герхард Цыкенхайнер (Бюндніс90/Зялёныя) сталі новымі “хроснымі” яшчэ трох беларускіх палітвязняў: Уладзіслава Еўсцігнеева, Міхаіла Жамчужнага і Уладзіслава Карэцкага. Лідарка СДПГ Саскія Эскен стала “хроснай” палітвязня з Маладзечна Уладзіслава Еўсцігнеева. Уладзіслаў Еўсцігнееў быў асуджаны 29 верасня да 3 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яго абвінавацілі ў жорсткім супраціве міліцыі падчас арышту мірных дэманстрантаў на мітынгу, які адбыўся 19 чэрвеня ў Маладзечане.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць незалежную журналістку і праваабаронцу "Вясны" Марыну Кастылянчанку, а таксама зняць усе абвінавачванні, выдвінутыя ў дачыненні да яе і затрыманага ў судзе валанцёра "Вясны" Аляксандра Паплаўскага, паколькі яны выкліканыя выключна іх законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю. 

Руслан Кісялёў. Фота: bchd.info У сераду 4 лістапада працягваецца затрыманні людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Жыхар Ваўкавыска стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота: прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама