Затрыманага 3 лістапада заснавальніка і сябра рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку падазраюць ва ўзломе кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — Аляксей Самусенка. «Вясна» распавядае, што вядома па гэтай справе на дадзены момант. Сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада дома пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Пасля жорсткага вобшука, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і ягонай жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, бчб-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. Родным паведамілі, што мужчына затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі). Яго змясцілі ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. 

Ілюстрацыйнае фота. У беларускіх судах 6 лістапада разглядаюцца адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава. Праваабаронцы адзначаюць, што кожны дзень супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць па некалькі дзясяткаў чалавек.

Ілля Смольскі. Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ.

У двары Ніны Багінскай перад затрыманнем. Фота: Радыё Свабода Вечарам 6 лістапада, калі  ў кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў для правядзення “следчых эксперыментаў” і ператрусу, да двара дома актывісткі сталі падыходзіць неабыякавыя людзі. Паведамляецца, што АМАП затрымаў каля 10 чалавек у двары каля яе дома, якіз даставілі для разбіральніцтва ў РУУС.

Мінск, 5 лістапада 2020 года 9 жніўня 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшлі прэзідэнцкія выбары. Яны праходзілі ў беспрэцэдэнтнай атмасферы страху і запалохвання грамадства, на фоне рэпрэсій, якія пачаліся фактычна адразу пасля пачатку выбарчай кампаніі і не спыняюцца дагэтуль.

Аляксей Лапа. Фота TUT.BY У Беларусі працягваецца разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Арцём Зелянко з маці ў судзе. Адразу дзве крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнага сцяга пачалі разглядаць у Берасці  пятага лістапада. На чарзе – суды ў Гомелі.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 05.11.2020

Марш людзей з інваліднасцю. Фота: "Радыё Свабода" У чацвер пятага лістапада на Маршы людзей з інваліднасцю адбыліся затрыманні. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Ілюстрацыйнае фота. Пад час маршу ў Курапаты. 62-гадовую Ірыну Стануль са Смалявічаў затрымалі ў Менску 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты, у якім яна ўдзелу ня брала.