Эдуард Пальчыс, Фота: Вікторыя Шчукевіч/Facebook Блогер Эдуард Пальчыс, які адбываў 30 сутак на Акрэсціна, не выйшаў на волю пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі яго сябрам у ЦІП на Акрэсціна, блогер цяпер — фігурант крымінальнай справы, піша TUT.BY.

Аўтазак каля прахадной МАЗа. Фота: Радыё Свабода. На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў. Працаўнікі некаторых прадпрыемстваў ад раніцы пачалі забастоўкі і мітынгі.

У дачыненні да 63-гадовай пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла пасля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання, распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра. Па словах сваякоў, пенсіянерка праходзіць падазраванай па артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (342 Крымінальнага кодэкса). Што канкрэтна ставіцца ў віну Алене Пятроўне, невядома: яе адвакат з ім яшчэ не сустракаўся.

Жанчыны на маршы 24 кастрычніка. Фота Наша Ніва На 14 гадзін дня 24 кастрычніка ў мінскім скверы Сімона Балівара быў анансаваны традыцыйны жаночы марш, які мае назву "Горды жаночы марш прафесій". 

Анаіс Марын У рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын асвятліла сітуацыю ў краіне да 15 чэрвеня.

Па стане на 26 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 99 палітвязняў. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 39-гадовага жыхара Светлагорска Паўла Нядбайлу затрымалі 29 верасня. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Аб яго жыцці і мэтах мы пагаварылі з жонкай Паўла Ірынай. Жонка Паўла Ірына распавядае, што ён добры і сумленны чалавек, які заўсёды трымае сваё слова. І адразу ж прыводзіць прыклад, які гэта выдатна пацвярджае: 7 гадоў таму ў яго нарадзілася дачка, і ён паабяцаў быць ёй прыкладам: адмовіцца ад алкаголю, цыгарэт і весці здаровы лад жыцця.

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа Выйшаў на волю палітычны зняволены са Жлобіна Андрэй Расулаў. Пра гэта праваабаронцы “Вясны” Алене Маслюковай паведаміла яго дзяўчына.

Ілюстрацыйнае фота Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.

27 кастрычніка адбываюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі нядзельнай акцыі пратэстаў і забастовак, што адбыліся ў панядзелак. Судзяць і тых, каго затрымалі на ранейшых мірных акцыях.

Ланцуг салідарнасці медыкаў РНПЦ «Кардыялогія» У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.