Руслан Кісялёў. Фота: bchd.info У сераду 4 лістапада працягваецца затрыманні людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Жыхар Ваўкавыска стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота: прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

Па стане на 4 лістапада ў Беларусі 101 чалавек прызнаныя палітвязнямі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 23-гадовы мінчанін Андрэй Папоў быў затрыманы два разы: у ноч з 9 на 10 жніўня і першага верасня. Пасля другога затрымання на волю ён так і не выйшаў – яму прад'явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Бацькі Андрэя Папова распавялі "Вясне" пра хобі сына, лісты з СІЗА і пра тое, чаму яны ім ганарацца. Андрэй Папоў вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста, але па спецыяльнасці працаваў нядоўга. Па словах яго бацькоў, Андрэя сталі цікавіць больш "рабочыя" спецыяльнасці, яму хацелася што-небудзь рабіць сваімі рукамі. У апошні час ён працаваў гібнікам па метале, а паралельна з гэтым ён навучаўся кампутарнай графіцы.

Беларускія ўлады распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, фігурантамі якой могуць стаць больш за 200 мірных дэманстрантаў, затрыманых падчас мітынгу ў нядзелю. Намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў выказаўся з гэтай нагоды.  "Беларускія ўлады відавочна баяцца свабоды мірных сходаў у краіне і цяпер робяць з самой спробы ажыццяўлення гэтага права чалавека крымінальнае злачынства, спрабуючы прыцягнуць да адказнасці 231 затрыманага ўдзельніка пратэстаў. Пратэстоўцы назвалі свой нядзельны мітынг "Маршам супраць тэрору" , цяпер улады падвяргаюць іх яшчэ большаму запалохванню", — заявіў Дзяніс Крывашэеў, намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Аляксей Хвосцік. Фота: ПЦ "Вясна". Пасля цяжкай хуткацечнай хваробы ў шпіталі 4 лістапада памёр праваабаронца, юрыст Маладзечанскай філіі “Вясны” Аляксей Хвосцік. 

Увечары 3 лістапада ў Мінску пракацілася хваля рэпрэсій: затрыманне групы музыкаў пасля дваравога канцэрту і жорсткі вобшук у актывіста "Дзея" Кіма Самусенкі. У мінскім дворыку за ўніверсамам «Рыга» ў аўторак праходзіў вечаровы канцэрт. З праектам «Радыё Каранцін» да жыхароў раёна прыехалі музыкі. Недзе ў 21:40, калі людзі ўжо разышліся, а музыкі неспяшаючыся збіраліся, да іх пад'ехаў сіні бус.

У судзе Мазырскага раёна У беларускіх судах 4 лістапада разглядаюцца адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава. Праваабаронцы адзначаюць, што кожны дзень супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць некалькі дзясяткаў чалавек.

Юзаф Нямера ў судзе. Фота: Гарадзенская Вясна. У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Пад час суду над Максімам Кучынскім. Фота: Газета Слонімская У судзе Слонімскага раёна завяршаецца разгляд крымінальнай справы супраць мясцовага жыхара Максіма Кучынскага, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ). Справу разглядае суддзя Аляксандр Ярмолік

У Беларусі 64-ы дзень пратэстаў, 12 кастрычніка, адзначыўся жорсткім разгонам сілавікамі Маршу пенсіянераў. На наступны дзень у Мінску прайшлі студэнцкія акцыі супраць гвалту. Студэнты збіраліся каля сваіх універсітэтаў на акцыі салідарнасці. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што студэнты, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту, павінны быць адлічаныя з ВНУ. Былы студэнт 3-га курса факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ 20-гадовы Назар Бязносік распавёў "Вясне", як за сваю грамадзянскую пазіцыю ён страціў навучальнае месца і быў аштрафаваны за сядзячую акцыю супраць гвалту над пенсіянерамі. Назар распавёў, што на тэрыторыі ўніверсітэта на акцыях пратэсту супрацоўнікі міліцыі ніколі не прыязджалі і не здымалі на відэа, гэта робіць адміністрацыя БДЭУ, якая потым перадае відэазапісы і фотаздымкі ў міліцыю. Пры гэтым студэнтам пагражаюць.