Незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Касталянчанка Сёння вечарам мелася выйсці на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка, які яна адбывала ў ІЧУ горада Баранавічы.

13 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прайшло трэцяе пасяджэнне па справе Ігара і Алега Букасаў, якіх судзяць па артыкуле 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), паведамляе "Вячэрні Бабруйск". Ім пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў. На ім выступіў пацярпелы, заслуханыя і прагледжаныя матэрыялы справы. Суд: Бабруйскага раёна і г.Бабруйска

Алана Гебрэмарыям Актывістцы моладзевага руху Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.

Фота: Яўген Батура Беларускія ўлады дагэтуль нічога не паведамілі аб ходзе і выніках расследавання па зваротах аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з удзельнікамі акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 13 лістапада заяве прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла, паведамляюць naviny.media.

28-гадовага купалаўца і музыку гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik Эрыка Арлова-Шымкуса затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску на Маршы «Народны ультыматум» пасля жорсткага разгону гранатамі на вуліцы Арлоўская. Сілавікі выцягнулі хлопца з пад'езда, збівалі, пагражалі і паставілі маркерам на яго твары метку. Эрыка асудзілі на 12 сутак арышту па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП, увесь час яго утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна. З «сутак» Эрык выйшаў у статусе падазраванага па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што нібыта «кідаў камяні ў Цэнтральнае РУУС» ці «ўдарыў АМАПаўца» – ён так сам і не зразумеў, у чым яго хочуць абвінаваціць. Музыка распавёў «Вясне» пра сваё затрыманне, як ён сутыкнуўся з жорсткасцю сілавікоў і пра  крымінальную справу. Увечары 25 кастрычніка Эрык з маці былі на вуліцы Арлоўскай, калі пачалі выбухаць света-шумавыя гранаты. Яны напужаліся і з іншымі людзьмі пабеглі хавацца ў пад'езд бліжэйшага дому. Там хавалася каля 15 чалавек. Але некаторых з іх, у тым ліку і Эрыка, у той вечар затрымалі.

Уладзімір Шустаў у судзе. Фота: 6tv.by У Ленінскім судзе Магілёва 13 лістапада прайшло першае судовае паседжанне пра крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава. Яго вінавацяць у наўмысным ужыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянта падчас разгону людзей 10 жніўня ў цэнтры Магілёва (арт. 364 КК РБ).

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што заснавальніку і сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку і ягонаму брату Аляксею Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня. Акрамя гэтага, Кім з'яўляецца абвінавачаным па ч. 2 арт. 349 КК – доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове, за нібыта ўзлом кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Абодва браты цяпер знаходзяцца пад вартай у СІЗА №1 у Мінску. Нагадаем, сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада дома пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Пасля жорсткага вобшука, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і ягонай жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, бчб-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае.

Віктар Яўмеенка з сям'ёй. Фота: Рух Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Яўмеенка стаў падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У рамках гэтай справы ён быў затрыманы на трое сутак, паведамляюць naviny.media.

Затрыманні ў Мінску 6 лістапада. Фота: t.me/motolkohelp 11-12 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Суд Лідскага раёна У судзе Лідскага раёна 13 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванню Яўгена Вінча ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).